Categories: Соцыум

Ніна Камінская, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Ходцаўскай сярэдняй школы,ўспамінае: “З самага маленства я збірала вакол сябе шмат слухачоў, і тады мала хто мог падумаць, што расце ў сям’і будучы настаўнік”

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Ходцаўскай сярэдняй школы Ніна Камінская ўспамінае: “З самага маленства я збірала вакол сябе шмат слухачоў, і тады мала хто мог падумаць, што расце ў сям’і будучы настаўнік”.

На ўроках Ніны Камінскай пануе атмасфера супольнасці і павагі. Напрацягу амаль 40 гадоў яна паказвае вучням, што беларуская мова — гэта не проста сродак зносін, але і скарб, які нясе ў сабе гісторыю, культуру і душу нашага народа.

Як бы сумна гэта не гучала, але наступіў час гаджэтаў, і моладзь, на жаль, хоча размаўляць з тым, хто маўчыць — тэлефонам, акцэнтуе настаўніца. І таму, каб працаваць з моладдзю, яе трэба разумець. Так, на сваіх занятках Ніна Генадзьеўна прымяняе розныя формы і метады, каб «захапіць» увагу навучэнцаў.

— Кім бы ні быў вучань, ён павінен зарыентавацца ў жыцці, якое яго чакае наперадзе. Ведаць, што побач ёсць паплечнікі, таварышы, якія ў цяжкую хвіліну дапамогуць, таму праца ў парах — мая любімая форма заняткаў, — гаворыць Ніна Камінская.

Першыя нясмелыя крокі ў прафесію яна рабіла ў Машчонскай сярэдняй школе, з якой звязаны самыя цёплыя і каштоўныя ўспаміны. Пасля заканчэння Аршанскага педагагічнага вучылішча 19-гадовая Ніна Камінская пераступіла парог установы адукацыі не ў якасці мовазнаўцы, а настаўніка чарчэння. Але па сваёй спецыялізацыі працаваць не давялося.

— Мяне адразу назначылі намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце, — дзеліцца мая суразмоўца. — Ды і прага да выкладання роднай мовы была настолькі вялікай, што я папрасіла некалькі гадзін мовы ў 5 класе. А вось вышэйшую філалагічную адукацыю атрымала пазней.

Уступны экзамен у ВДУ імя П.М.Машэрава Ніна Камінская памятае як зараз. Уразіць камісію будучай студэнтцы завочнага аддзялення дапамагло пранікнёнае чытанне верша Петруся Броўкі «Пахне чабор». Таленавітую дзяўчыну адразу прыкмеціў віцебскі пісьменнік, выкладчык Анатоль Канапелька і папрасіў прачытаць на памяць яшчэ некалькі любімых твораў. Не раздумваючы, Ніна Камінская пазнаёміла аўдыторыю з аўтарскім вершам «Вёска Рай». На пытанне, а хто з’яўляецца аўтарам радкоў, маладая дзяўчына сціпла адказала: «Не ведаю, паэт не пакінуў псеўданіма».

Пра тое, што Ніна Генадзьеўна піша вершы і сёння, ведаюць не ўсе. Галоўнымі слухачамі душэўных радкоў пра родныя мясціны, асабістыя перажыванні, думкі, пачуцці з’яўляюцца самыя блізкія людзі.

Паэтычны твор, прысвечаны малой радзіме, вёсцы Рай, што на Сенненшчыне, тады нездарма запаў у душу віцебскім выкладчыкам. Менавіта гэта зямля ўзгадавала Ніну Камінскую ў любові да роднага слова. 

— Беларускую мову я чула з самага маленства, — расказвае Ніна Генадзьеўна. — Маці вельмі добра спявала, бабуля ведала шмат легенд, паданняў. Яны з дзяцінства вучылі любіць сваё, беларускае. Гэта на сваіх занятках я перадаю нашчадкам — сучаснай моладзі. І яны ведаюць, што Радзіма, Маці, Мова — галоўнае, што ёсць у жыцці чалавека.

Вольга КАРПАВА.

Фото автора.

admin

Recent Posts

Члены Сенненской РО ОО «Белорусское общество инвалидов» посетили Центр безопасности МЧС в Витебске

Члены Сенненской районной организации общественного объединения «Белорусское общество инвалидов», а также сотрудники ТЦСОН посетили Центр безопасности…

10 часов ago

Игровая программа «Пионерское лето» собрала детей аг.Синегорское

Сектор по нестационарным формам обслуживания населения Сенненского РЦКиНТ продолжает работать по проекту «Дорогами наследия». Днями…

11 часов ago

Лукашенко заслушал доклад министра обороны

Президент Беларуси Александр Лукашенко 22 июля заслушал доклад министра обороны Виктора Хренина, сообщает БЕЛТА. Главе…

13 часов ago

«Дефицита топлива нет». В «Белоруснефти» опровергли фейки о лимитах на бензин

Дефицита топлива на АЗС "Белоруснефти" нет. Об этом заявили на предприятии, комментируя появившуюся в Сети…

15 часов ago

Медведь на пасеке! Что делать? Советы специалистов

В последние годы косолапые все чаще стали выходить к людям. В этом году медведица с…

17 часов ago

Велопробег, посвященный семье, собрал жителей аг.Мошканы

Сегодня, в День памяти Казанской божьей матери, более 30 жителей аг.Мошканы и близлежащих населенных пунктов…

1 день ago