У Сенненскім аддзеле Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь прааналізавалі вынікі работы за 2016 год і абмеркавалі планы на бягучы

   Рэарганізацыя — гэта не фармальны акт, а паказчык якасных змен, што на працягу года адбыліся ў калектыве, які стаіць на варце правапарадку, матэрыяльны каштоўнасцей насельніцтва і юрыдычных асоб.

   У Сенненскім аддзеле Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь прааналізавалі вынікі работы за 2016 год і абмеркавалі планы на бягучы.  Са  справаздачай выступіў начальнік Алег Дзяшкевіч. Гасцямі сходу сталі начальнік штаба Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Хомчанка і намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце Сенненскага РАУС Сяргей Савік.

На ахову грамадскага парадку і маёмасці розных форм ўласнасці штосутачна заступае 13 супрацоўнікаў міліцыі, у кругласутачным рэжыме задзейнічана дзве групы затрымання, расказаў камандзір узвода Андрэй Бярозка. Яны ажыццявілі 2141 выезд. Маецца 6 міліцыянераў-кінолагаў. На працягу мінулага года міліцыянеры-кінолагі адзін раз выязджалі на месцы здарэння ў складзе следча-аператыўнай групы. У выніку чаго раскрыта адно злачынства.

За мінулы год міліцыянерамі аддзела выяўлена 589 фактаў адміністрацыйных правапарушэнняў. Сумесна з супрацоўнікамі РАУС праведзена 36 рэйдаў па выяўленні незаконнага абароту алкагольнай прадукцыі, у выніку якіх выяўлена 9 парушэнняў. У ходзе правядзення спецыяльнай праграмы “МАК” на тэрыторыі раёна выяўлены 1 факт незаконнага вырошчвання маку. Праведзена 3 праверкі баявой гатоўнасці і дзеянняў асабовага складу і 9 камандна-штабных трэніровак на аператыўна-тактычных вучэннях па спецыяльнаму плану “Шчыт”.

Па выніках работы ў 2016 годзе лепшыя работнікі былі ўзнагароджаны. Падзяку  ад начальніка ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС РБ атрымаў электраманцёр Аляксандр Піскуноў, ад Віцебскага абласнога ўпраўлення — старшына міліцыі, міліцыянер групы затрымання ўзвода міліцыі Іван Броўка. За прафесійныя дзеянні, ініцыятыву, праяўленную пры выкананні службовых задач, грашовай прэміяй узнагароджаны вартаўнік Уладзімір Асташка. Падзяку ад начальніка Сенненскага аддзела Дэпартамента аховы атрымалі міліцыянер узвода міліцыі Арцемій Ларыонаў, міліцыянер-вадзіцель групы затрымання Уладзімір Кухтоў і міліцыянер групы затрымання ўзвода міліцыі Сяргей Цуран. З рук Сяргея Савіка грамату ад начальніка РАУС Сенненскага райвыканкама атрымаў міліцыянер-кінолаг групы затрымання Вадзім Карынеўскі.

Дзмітрый Хомчанка падзякаваў калектыў Сенненскага аддзела Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь за праведзеную работу. Ён павіншаваў калектыў Сенненскага аддзялення Дэпартамента аховы ў сувязі з рэарганізацыяй у аддзел.

Ірына ХАСАНАВА.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Выставка «Витебский феномен. XX / XXI» откроется 29 октября в минском Дворце искусства

Торжественное открытие выставки "Витебский феномен. XX / XXI" витебской областной организации ОО "Белорусский союз художников"…

53 минуты ago

Валентина Осипова из г.п.Богушевск всегда восхищалась изделиями в технике макраме

Валентина Осипова из г.п.Богушевск всегда восхищалась изделиями в технике макраме. Узоры из переплетенных нитей казались…

1 час ago

Время квасить : рецепт самой простой и вкусной квашеной капусты

Рецепт самой простой и вкусной квашеной капусты. Ингредиенты: капуста белокочанная — 1-2 вилок, морковь (крупная) —…

18 часов ago

Как правильно убрать и хранить капусту?

Каким будет хранение капусты, зависит от своевременности и правильности ее уборки. Многие сорта капусты являются…

18 часов ago

Международные выставки по деревообработке и дорожному строительству открылись в Минске

Международные специализированные выставки "Деревообработка", "Дорожное строительство" и "Автосервис. Механика. Автокомпоненты" открылись в Минске. Как отметил…

18 часов ago

Беларусь рассчитывает нарастить поставки плодоовощной продукции в Санкт-Петербург

Поставки белорусского продовольствия в Санкт-Петербург ежегодно увеличиваются.  Недавно открылся пятый флагманский магазин "Белорусская деревня" в…

19 часов ago