— Прадпрыемства па-ранейшаму не мае дастатковага запасу мясцовых відаў паліва. Тых дроў, што паступаюць з Багушэўскага лясгаса і рыхтуюцца сіламі камунальнікаў, ледзь хапае, каб закрыць штодзённыя патрэбы. На фоне паніжэння тэмпературы паветра, якая чакаецца ў бліжэйшыя дні, такая сітуацыя не можа не турбаваць. Магчыма яна крыху палепшыцца, калі дровы пачнуць паступаць з Аршанскага лясгаса. Згодна з дагаворам ён павінен паставіць сваім транспартам 5000 кубічных метраў дроў. Акрамя таго, Васілій Чараднік даў даручэнне прыцягнуць да нарыхтоўкі дроў, дастаўкі мясцовых відаў паліва рабочых і тэхніку прадпрыемства меліярацыйных сістэм.
— Тым самым мы забяспечым меліяратараў работай на зімовы перыяд, — падсумаваў старшыня райвыканкама.
Рэзкай крытыцы камунальнікі былі падвергнуты таксама за ўтрыманне ў зімовы перыяд тратуараў і двароў. Дакладную і аб’ектыўную ацэнку іх работы з боку насельніцтва можна будзе мець пасля правядзення “гарачай лініі”, якая запланавана з 6 па 9 лютага. Старшыня райвыканкама запатрабаваў ад удзельнікаў нарады, якая, нагадаем, праходзіць у пачатку кожнага месяца ў пашыраным складзе, больш уважліва ставіцца да праблем і пытанняў, што ўзнімаюцца людзьмі.
Сельгасарганізацыі раёна тым часам пачалі набываць маладняк з прыватных падворкаў. Нягледзячы на гэта старшыня райвыканкама звярнуў увагу на захаванасць пагалоўя на грамадскіх фермах. На жаль, невытворчае выбыццё буйной рагатай жывёлы спыніць не ўдаецца.
Нарошчванне вытворчасцей прадукцыі жывёлагадоўлі застаецца актуальным для Сенненшчыны. Вырашаць яго можна рознымі шляхамі, у тым ліку праз будаўніцтва новых ферм, укаранення сучасных тэхналогій. На землях саўгаса імя Машэрава адведзены ўчастак, на якім сёлета пачнецца будаўніцтва ячшэ адной МТФ новага пакалення. Інвестарам выступіць ААТ “Лепельскі малочны камбінат”. Ён як і наша сельгаспрадпрыемства інтэграваны ў Віцебскі аграхолдынг.
Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.
Члены Сенненской районной организации общественного объединения «Белорусское общество инвалидов», а также сотрудники ТЦСОН посетили Центр безопасности…
Сектор по нестационарным формам обслуживания населения Сенненского РЦКиНТ продолжает работать по проекту «Дорогами наследия». Днями…
Президент Беларуси Александр Лукашенко 22 июля заслушал доклад министра обороны Виктора Хренина, сообщает БЕЛТА. Главе…
Дефицита топлива на АЗС "Белоруснефти" нет. Об этом заявили на предприятии, комментируя появившуюся в Сети…
В последние годы косолапые все чаще стали выходить к людям. В этом году медведица с…
Сегодня, в День памяти Казанской божьей матери, более 30 жителей аг.Мошканы и близлежащих населенных пунктов…