Інтэрнацыянальнае шчасце сям’і Казіевых

Радмір і Таццяна пазнаёміліся выпадкова, на вяселлі агульнага сябра. Убачылі адно аднаго, і быццам нейкая іскарка прабегла паміж імі. Але пра сур’ёзнае пачуццё думак не было, стрымлівала розніца ва ўзросце. Спачатку проста сябравалі. Але, як сказаў нехта з вялікіх, дружба паміж мужчынам і жанчынай часцей за ўсё ператвараецца ў каханне… Відаць, сам Бог наканаваў ім тую сустрэчу.

  Башкір Радмір Казіеў родам з Урала. У Беларусь яго перацягнуў сябар-беларус. Паехаў, махнуўшы рукой на дзесяць гадоў марскога стажу і няскончаную мурманскую мараходку. «Тут, вядома, мне б гэта і не спатрэбілася. Хаця вышэйшая адукацыя не пашкодзіла б. Год не давучыўся. Але, што пераехаў у Беларусь, не шкадую», — усміхаецца Радмір Аміравіч. У сінявокай Беларусі ён сустрэў тую, з якой звязаў свой лёс на ўсё жыццё.

Матэрыял цалкам чытайце ў «Голасе Сенненшчыны» №38, 15 мая 2012 года