У сенненскіх крамах пакупнікам замераюць артэрыяльны ціск

У мэтах прафілактыкі сардэчна-сасудзістых захворванняў адбылася акцыя «Беражы здароўе замалада, прайдзі міма інфаркту і інсульту». У розных арганізацыях, магазінах, іншых грамадскіх месцах раёна ў той дзень можна было сустрэць медыцынскіх работнікаў, якія кожнаму жадаючаму мералі артэрыяльны ціск. Тыя людзі, у якіх упершыню выяўлялася артэрыяльная гіпертэнзія — павышаны артэрыяльны ціск, — пры жаданні маглі атрымаць накіраванне да ўчастковага ўрача для далейшага назначэння лячэння.

На здымку: падчас замеру ў гандлёвай зале найбуйнейшага магазіна райцэнтра “Кантынент”