Жаданне абагнаць прывяло жыхара в. Ходцы Сенненскага раёна ў кювет

У канцы красавіка на аўтадарозе Віцебск — Сянно — Талачын, недалёка ад вёскі Ходцы Сенненскага раёна, адбылося дарожна-транспартнае здарэнне. Жыхар дадзенага населенага пункта, кіруючы аўтамабілем, пры здзяйсненні абгону спадарожных транспартных сродкаў, выехаў на абочыну дарогі  дзе не справіўся з кіраваннем. Машына з’ехала ў кювет, некалькі разоў перакулілася. У аўтамабілі знаходзіліся 4 пасажыры, адзін з якіх  з цяжкімі цялеснымі пашкоджаннямі  быў дастаўлены ў бальніцу. Транспартны сродак аднаўленню не падлягае.

Ала ЯКАЎЛЕВА.