Сенненской милиции — 95 лет!

Міхаіл Архіпаў, начальнік аддзела ўнутраных спраў Сенненскага райвыканкама, палкоўнік міліцыі:

— ёсць  прафесі, ад якіх нярэдка залежыць жыццё і лёс чалавека: урач, настаўнік, суддзя, супрацоўнік міліцыі… Менавіта таму грамадства да іх заўжды праяўляла самыя высокія маральныя патрабаванні.

Апрануўшы форму супрацоўніка міліцыі, чалавек становіцца на варту дзяржавы і закона. З гэтага моманту яго асабістыя ўяўленні аб дабрыні і зле, вернасці і здрадзе ўжо не маюць значэння — міліцыянер не належыць сабе, сям’і, родным, сябрам. 95-гадовая гісторыя беларускай міліцыі пераканаўчае пацверджанне гэтаму.

Гераічныя старонкі ў яе ўпісаны і сенненскімі міліцыянерамі. Яны былі абаронцамі Айчыны і Закону ў мірны і ваенны час. самааддана і мужна, не шкадуючы свайго жыцця, неслі нялёгкую службу па забеспячэнні грамадскага парадку і бяспекі грамадзян.

Асабісты састаў аддзела ўнутраных спраў Сенненскага райвыканкама і сёння з’яўляецца дастойным прадаўжальнікам слаўных баявых і прафесійных традыцый старэйшых пакаленняў. Нягледзячы на складанейшыя ўмовы працы, супрацоўнікі з гонарам выконваюць свае абавязкі па ахове грамадскага парадку і барацьбе са злачыннасцю.

Паважаныя ветэраны, калегі! Віншую вас і ўсіх членаў вашых сямей са святам, Днём беларускай міліцыі! Здароўя моцнага, спакою душэўнага, удачы ва ўсім! Упэўнены, мы з гонарам справімся з ускладзенымі на нас задачамі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *