Назначения: В райагросервисе и Данукалово новые руководители

Маслоўскі Пётр Аляксеевіч — загадам па ўпраўленні  сельскай гаспадаркі і харчавання Сенненскага райвыканкама прызначаны дырэктарам камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Насенняводчы саўгас імя Данукалава».

 Нарадзіўся ў 1956 годзе ў вёсцы Прудок Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці. Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «агранамія».

 Працаваў токарам, вадзіцелем, слесарам Слаўгарадскай аўтабазы № 20. У аграпрамысловым комплексе працуе з 1980 года. Быў майстрам-наладчыкам, інжынерам па механізацыі працаёмкіх працэсаў, загадчыкам майстэрні ў міжгаспадарчым вытворчым аб’яднанні «Свенск» Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці. З 1993 года працуе на Віцебшчыне: намеснік дырэктара па камерцыйных пытаннях племзавода «Крынкі», дырэктар птушкафабрыкі імя Заслонава Лёзненскага раёна, дырэктарам ААТ «Арэхаўскі льнозавод» Аршанскага раёна. Непрацяглы час быў галоўным аграномам племзавода «Беларускі» г. Заслаўля Мінскага раёна.

 Свістуноў Іосіф Станіслававіч — наглядальным саветам ААТ «Сенненскі райаграсервіс» прызначаны дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства.

 Нарадзіўся ў 1955 годзе ў вёсцы Івашкава Сенненскага раёна. Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «агранамія». Кандыдат навук.

 Вучыўся ў ПТВ-96 г. Віцебска, служыў у Савецкай Арміі, вучыўся ў сельскагаспадарчай акадэміі. З 1982 года працаваў старшым аграномам па кормавытворчасці саўгаса імя Краева; з 1983 — намеснікам  старшыні калгаса «Чырвоны Сцяг» Віцебскага раёна. Пачынаючы з 1985 года працаваў у Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці: галоўны аграном саўгаса імя Марата Казея, дырэктар саўгаса імя Дакучаева, начальнік філіяла праектна-пошуковага дзяржаўнага прадпрыемства «Мінаблаграхімізацыя» г. Мінска, старшыня калгаса імя Марата Казея, галоўны аграном калгаса «Камінтэрн» Дзяржынскага раёна.