Быць мамай вучаць у сенненскіх садках

Па якому прынцыпу вы купляеце цацкі сваім дзет­кам? Чаму з аднымі малышы гуляюць з за­давальненнем, а іншыя заста­юцца без увагі? На гэтыя і іншыя пытанні ўдзельнікі «Матчынай шко­лы», што існуе на базе дзіцячага сада №1 горада Сянно, разам шукалі адказы.

 — Усе залежыць ад псіхічнага развіцця. Дастаткова па­назіраць за гульнёй, каб зразумець, што хвалюе, цікавіць ці непакоіць малыша. Да трох­гадовага ўзросту дзеці пера­носяць усе свае эмоцыі на гульню. На­прыклад, калі вы забараняеце ім браць наж­ніцы, гэта ж яны будуць забараняць  лялькам, —  рас­казала настаўнік-дэфектолаг Вольга Ва­сілёнак.

 Гаворка іш­ла і пра тое, з якімі цац­камі лю­бяць гу­ляць ма­лы­шы. Га­лоў­нае, каб яны вы­хоў­валі, разві­валі, ад­па­вя­далі ўзрос­ту. Не­абавяз­ко­ва ісці ў ма­газін за новай цацкай. Мно­гія можна зрабіць сваімі рукамі. У апошні час па­пулярнасцю карыстаецца арыгамі — мастацтва скла­дання фігурак з паперы. Пра гэта расказала Галіна Юроўская, намеснік за­гадчыцы па  асноўнай дзей­насці. І пра­па­навала баць­кам зрабіць кара­бель. Не адразу нека­торыя спра­віліся з пастаў­ленай задачай. Але з за­хап­лен­нем  са­чылі за рукамі  Галіны Іванаўны і паўтаралі за ёй.

 Многія матулі скардзіліся на тое, што дзеці не хочуць гуляць з цацкамі,  а цяг­нуц­­ца да пра­дуктаў, кухонных прылад. Выйсце з гэтай сітуацыі арганізатары мера­пры­емства таксама знайшлі і папрасілі бацькоў з манных круп, гароху, ма­кароны, рысу, грэчкі, мукі зрабіць карціну. Выпадкова ці не, кожная група на­малявала домік, сонейка і кветкі  Некалькі музычных нумароў падрыхтавалі Павел і Ірына Дзямідчыкі. У хуткім часе іх малодшая дачка будзе наведваць гэтую да­школь­ную ўстанову. Парадавалі прысутных танцам і выха­ванцы дзіцячага садка. А пасля за ку­бачкам  гарбаты матулі і таты прадоўжылі расказваць пра сваіх ма­лышоў і іх паводзіны, дзя­ліліся ўра­жаннямі і жыц­цёвым во­пытам.

 Мацярынская школа ва УА «Дзяржаўныя яслі-сад №1 горада Сянно» дзейнічае ўжо другі год. І кожны раз бацькоў, якія прыходзяць на сустрэчы, становіцца болей. Што гаварыць: цікава і пазнавальна. А галоўнае, што тут можна пачуць слушныя парады пра тое, як  выхоўваць  дзяцей.

 Кацярына КАРПОВІЧ.