Чытачы Сенненскай раённай бібліятэкі прысвячаюць вершы бібліятэкаркам

23 сакавіка — Сусветны дзень кнігі. Такое святкаванне — сведчанне таго, што чалавецтва высока ацэньвае ролю кнігі.

 Трэба зазначыць, што «Голас Сенненшчыны» часта  змяшчае артыкулы, у якіх ідзе размова пра кнігі, як крыніцы, што узбагачаюць нашы веды пра навакольны свет і грамадскія падзеі, дапамагаюць станаўленню характару і  ўладкаванню ўзаемаадносін з акружаючымі нас людзьмі. Кніга — найлепшы настаўнік, дарадчык і выхавальнік. Максім Горкі сказаў: «Всем хорошим во мне я обязан книгам. Любите книгу. Она облегчит вам жизнь, дружески поможет разобраться в пестрой путанице мыслей, чувств, событий. Она научит  уважать человека и самих себя, она окрыляет ум и сердце чувством любви к миру, к человеку».

 Надоечы (26.03) «Голас Сенненшчыны» зноў парадаваў чытачоў размовай пра кнігі, кнігадрукаванне і бібліятэкі. Я маю на ўвазе артыкул «З павагай да кнігі». У ім  актыў вучняў 5 класа Яноўскай школы (мяркую, не без дапамогі класнага кіраўніка І.В.Казловай) выказаў сваё стаўленне да кнігі, напомніў гісторыю ўзнікнення кнігадрукавання, растлумачыў паходжанне слова «бібліятэка». Бібліятэкі ў  Старажытным Егіпце называлі «аптэкамі для душы».

 Хачу дадаць, што і ў Старажытным Рыме кнігі адносілі да лякарстваў, а ў нашы часы ў медыцынскай практыцы з’явіўся напрамак пад назвай  «бібліятэрапія» (лячэнне кнігай). Спецыялісты сцвярджаюць, што настрой, навеяны чытаннем, іншы раз павышае імунітэт не горш лекавых прэпаратаў, паляпшае  кровазварот, нармалізуе ціск і работу сэрца, садзейнічае абмену рэчываў, актыўнаму засваенню ежы і нават прыдатны для лячэння алкагалізму. Бясспрэчна, не кожная кніга можа быць рэкамендавана ў якасці лячэбнага сродку. Сёння сустракаюцца і такія кнігі, у якіх чалавека вучаць зневажаць іншых, займацца ашуканствам, разбоем…

 Усе набыткі людзей у галіне навукі, тэхнікі, мастацтва, усе гістарычныя падзеі занатаваны ў кнігах, а месцам захоўвання кніг сталі бібліятэкі.

 Часцей за ўсё наведвальнік бібліятэкі губляецца, апынуўшыся перад шэрагам паліц з кнігамі, як неспрактыкаваны грыбнік у незнаёмым лясным гушчары. І тут на дапамогу прыходзяць бібліятэкары. Яны правядуць чытача, як вопытныя лоцманы, да той кніжнай паліцы, дзе знаходзяцца жаданыя  кнігі.

 Кожнае наведванне раённай бібліятэкі я і мая жонка успрымаем, як свята. Ветлівыя ўсмешкі,  цярплівы пошук кніг па густу чытача, карысныя парады, абмен уражаннямі ад прачытанага…

 Не раз падумалася: вось бы спецыяльна наладжваць экскурсіі ў Сенненскую бібліятэку для работнікаў розных устаноў раёна, прадаўцоў магазінаў, увогуле  для ўсіх тых, хто працуе з насельніцтвам, каб яны вучыліся стылю абыходжання з кліентамі.

 Іншы раз старанне бібліятэкара  выклікае нават разгубленасць, бо не прывыклі да таго, што спажывец у месцах абслугоўвання ўсякі раз мае права на паважлівыя адносіны да сябе.

 А якія цікавыя мерапрыемствы рэгулярна праходзяць у бібліятэцы! З якімі вартымі ўвагі людзьмі наладжваюцца сустрэчы. Нельга не назваць работнікаў бібліятэкі — Ніну Рыгораўну Паляшчук, Лілію Сяргееўну Кулік, Любоў Фёдараўну Кулік, Іну Аляксандраўну Гарнак, Вольгу Мікалаеўну Кучынскую, Галіну Мікалаеўну Мяцеліцу.

 Я і мая жонка асабліва ўдзячны галоўнаму бібліятэкару аддзела абслугоўвання і інфармацыі Алене Людвігаўне Гардзюк. Яе партрэт упрыгожваў раённую Дошку гонару.

 Калі па стану здароўя мы доўгі  час не наведвалі бібліятэку, Алена Людвігаўна патэлефанавала нам, каб высветліць прычыну, і наладзіла дастаўку кніг нам на дом праз Галіну Мікалаеўну. А неўзабаве і сама прывезла нам новыя кнігі і часопісы.

 Далей пра яе я хачу сказаць вершам. Ён будзе дарэчы, бо праз тыдзень (30 красавіка) у Алены Людвігаўны дзень нараджэння.

Библиотекарь

Когда апрелю май идёт на смену,

Когда весна свой празднует расцвет,

 В Сенно родилась девочка ЕЛЕНА,

По-гречески такое имя — СВЕТ.

 С рождения любому человеку

Дано вершить полезные дела.

ЕЛЕНУ с юных лет библиотека

Магнитом чудодейственным влекла.

В наш век, что полон бед и потрясений,

Где царствуют то голод, то война,

Приносят только книги утешенье,

Надежды на другие времена.

Они снимают груз тоски и горя,

Способны к счастью судьбы повернуть,

Но в нынешнем просторном книжном море

Без лоцмана не выбрать верный путь.

Почётный труд — стоять у книжных полок,

Читателям дарить познаний СВЕТ.

Пусть будет век ЕЛЕНЫ долог-долог

И Бог хранит от недругов и бед.

                                               Віктар Астапенка.