Сенненшчыне час раўняцца на Брэстчыну

Прыпазнілася з цяплом сёлетняя вясна. Таму тэмпы палявых работ і ў нашым раёне значна ніжэйшыя, чым летась. Напрыклад, ворывам глебы па стану на 14 красавіка займаліся толькі тры гаспадаркі — ААТ «Кругляны», КУСГП «Насенняводчы саўгас імя Данукалава» і ААТ «Сенненскі райаграсервіс».  А сяўбу вялі ААТ «Студзёнка», «Кругляны», «Літусава», КУСГП «Полымя»,  «Насенняводчы саўгас імя Данукалава»,   імя Гараўца, ААТ «Сенненскі райаграсервіс» і Віцебская доследная меліярацыйная станцыя, якія скопам пасеялі 159 гектараў збожжавых і зернебабовых культур. Гэта ў шэсць разоў менш, чым было на гэту дату летась.

 Поўнасцю і звыш задання на сярэдзіну красавіка падсеялі шматгадовыя травы пад азімыя ААТ «Ульянавічы», «Сінягорскае», ПП «Дружбінец», ААТ «Студзёнка», «Кругляны», ДП «Саўгас імя машэрава», ААТ «Сенненскі райаграсервіс».  Нулю раўняўся гэты паказчык у ААТ «Какоўчына», «Літусава».

 Хаця і не такімі тэмпамі, як хацелася б, ідзе сяўба, а насення пратручана толькі чацвёртая частка да патрэбнага.

 Патрабуюць паскарэння работы па падкормцы азімых культур, крыжакветных, шматгадовых траў, палепшаных сенакосаў і пашы.

 Сенненшчына, безумоўна, не Брэсцкая вобласць. Аднак для параўнання скажам, што там раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя ляглі ў глебу больш як на 80 працэнтах ад запланаваных плошчаў.