Кіроўца “лунахода”

Яўген Рахінскі два месяцы таму ўладкаваўся на работу ў ААТ «Сенненскі райаграсервіс». Сёння ён працуе на агрэгаце  СЭУ «Дзвіна», які любоўна паміж сабой механізатары называюць «лунаходам». І не выпадкова, бо ён  шматфункцыянальны. На ім можна ўносіць  мінеральныя тукі, КАС, ядахімікаты, весці падсеў траў. Каму даверыць даволі складаны «касмічны агрэгат»? Гэта пытанне не заставалася доўга без адказу на прадпрыемстве. Безумоўна, маладому і энергічнаму хлопцу, нядаўняму салдату Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь: радзіма ж яму зброю давярала! І Яўген не падводзіць. На плошчах райаграсервісу падсеяў звыш 500 гектараў траў, а цяпер дапамагае гаспадаркам раёна. У прыватнасці, перад тым, як трапіць у аб’ектыў лічбавай камеры журналіста, ён шчыраваў на палетках адкрытага акцыянернага таварыства «Белая Ліпа».

 На здымку: Яўген Рахінскі ля свайго «лунахода».