Прэмія за торт. Сенненскія паштавічкі спарбонічалі ў захапленнях.

Да Дня жанчын у раённым вузле сувязі, дзе большасць калектыву складаюць прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва, прайшоў конкурс «Маё захапленне». У якасці яго арганізатараў выступілі адміністрацыя ўстановы і прафсаюзны камітэт.

 Конкурс праводзіўся ў дзвюх намінацыях: «Рукадзелле», дзе маглі заявіць пра сябе жанчыны, якія захапляюцца нейкім відам творчасці, і «Выпечка» — для жанчын, што маюць кулінарныя таленты. Актыўнасць канкурсантаў падтрымлівалася  магчымасцю атрымаць прэмію. За першае месца прадугледжвалася сума 50 тыс. рублёў, другое — 40, трэцяе — 30. Ва ўмовах конкурсу былі пазначаны таксама прызы за творчую арыгінальнасць вырабу ці вытанчаную  смакавую адметнасць кулінарнага вырабу.

 Не дзіўна таму, што на конкурс былі прадстаўлены дзясяткі работ. Супрацоўніцы раённага вузла паштовай сувязі прадэманстравалі сваё ўменне вышываць, маляваць, працаваць з бісерам, у іншых відах народнай творчасці. У якасці зыходнага рабочага матэрыялу выкарыстоўваўся нават пясок.

 У выніку ў намінацыі «Рукадзелле» першае месца было прысуджана паштальёну АПС «Машканы» Т.Бярозка. Яна прадставіла на конкурс пакрывала, вырабленае са шматлікіх лапікаў, аб’яднаных тэматычна. Другое месца заняла работа аператара гэтага ж паштовага аддзялення Н. Озал, трэцяе — паштальёна АПС «Ходцы» А.Дадзеркінай. Сярод аматарак «Выпечкі» месцы размеркаваліся наступным чынам: Л.Распорская, паштальён АПС «Белая Ліпа» — першае месца за торт, які вылучаўся не толькі смакавымі якасцямі, але і арыгінальнасцю афармлення, А.Бельская, паштальён АПС «Багданава» — другое месца, В.Башкова, аператар АПС «Ходцы» — трэцяе месца. Дадатковымі прызамі былі заахвочаны работы паштальёна АПС «Ходцы» З.Лі­ванскай, адзначаная як «Шэдэўр», Т.Шарковіч, начальніка АПС «Нямойта» — як «Вытанчанасць», Т.Калеснікавай, паштальёна АПС «Рулёўшчына» — як «Дасканаласць», Г.Анаклычавай, начальніка АПС «Янова» — як «Адметнасць», А.Латышавай, інструктара РУПС —  як  «Смаката».

 Арганізатары і ўдзельнікі засталіся задаволены вынікамі конкурсу, бо ён дапамог адным прадэманстраваць свае таленты, а другім — падараваць свята ўсім жанчынам установы.

 Л.ІЎЕЎ.

Прэмія за торт. Сенненскія паштавічкі спарбонічалі ў захапленнях.: 1 комментарий

  • Суббота, 12 март, 2011 в 17:38
    Permalink

    Очень прекрасная и интересная выставка.Жаль,что она была организована только для работников РУПС.
    Для посетителей сайта районной газеты предлагаю ознакомиться с выставкой в моем блоге на сайте Мой мир.
    http://blogs.mail.ru/mail/awia49/A196BB327B1CD9A.html
    По гостевому соединению интернета сайт не доступен.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *