Яна — прыклад для юных багушэўцаў

Вучаніца 4 «А» класа УА «Багушэўская ДАСШ №1» Надзея Крукоўская  ў рамках экалагічнага форуму «Мы малюем свет» стала прызёрам у намінацыі на лепшы малюнак. Яна ўзнагароджана дыпломам ІІІ ступені абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Акрамя таго, што Надзея выдатна малюе, яна добра займаецца па англійскай мове, мае матэматычны склад розуму, спявае ў хоры, танцуе, вельмі дружалюбная і таварыская.

 НА ЗДЫМКУ: дыплом прызёру экалагічнага форуму «Мы малюем свет» Надзеі Крукоўскай уручае начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Эдуард Іванавіч Зелентаў.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *