Спартыўная закалка з узростам не слабее.

Дзяржаўная ўстанова «Віцебскі абласны вучэбна-метадычны цэнтр фізічнага выхавання насельніцтва»  Ганаровай граматай узнагародзіла днямі  Уладзіміра Пятровіча Станкевіча, які заняў ІІІ месца ў лыжных гонках сярод ветэранаў фізічнай культуры, ветэранаў Афганістана і пажылых людзей. Трэба прыгадаць, што У.П.Станкевіч у маладосці не толькі ўдала хадзіў на лыжах, але быў кандыдатам у майстры спорту па веласпорту, чэмпіёнам рэспублікі па веламарафону ў 1987 годзе.

 Спаборніцтвы прайшлі ў абласным цэнтры ў раёне Віцебскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны. У гонцы прынялі ўдзел спартсмены  з Віцебска, Полацка, Наваполацка, Оршы. Усяго больш за 30 чалавек.

Удзельнікі спаборніцтваў  засталіся вельмі ўдзячныя іх арганізатарам за добрую лыжню і асабіста галоўнаму суддзі А.А. Валжанкову за аб’ектыўнае судзейства.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *