Сельхозорганизации Сенненского района намолотили более 2 тыс. т зерна ярового рапса

Найбольшы валавы збор – 616 тон – у ААТ “Бяленева” пры ўраджайнасці 11 ц/га. Больш чым па 15 ц/га збіралі зерня рапсу ў ААТ “Белая Ліпа”, “Сінягорскае”, “Студзёнка”. А самы высокі намалот у Віцебскай доследнай меліярацыйнай станцыі – 21,4 ц/га.

 Аднак зернеўборачныя камбайны і зараз яшчэ можна сустрэць на палетках сельскагаспадарчых арганізацый. Карыстаючыся спрыяльным надвор’ем актывізаваўся  абмалот насеннікаў канюшыны. Работы праведзены на плошчы 782 га, што складае больш чым палову ад задання. Намалочана 48,4 тоны вораху. Праўда, да мінулагодняга паказчыка, калі намалот склаў амаль 126 тон, яшчэ далёка.

“ГС”.