Про печи, проводку и не только…

Бяспека – гэта тое, аб чым трэба нагадваць пастаянна. Менавіта гэтым з дня ў дзень займаюцца супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Сумесна з карэспандэнтам «ГС» праверылі домаўладанні грамадзян Ходцаўскага сельсавета на прадмет пажарнай бяспекі.

У час праверкі звярталі ўвагу на спраўнасць пячнога ацяплення, электраправодкі. Нагадвалі аб правільнай эксплуатацыі электрапрыбораў, неабходнасці ўстаноўкі пажарнага апавяшчальніка ў тых пакоях, дзе спяць людзі. Па выніках рэйду грамадзяне, у якіх былі выяўлены парушэнні, атрымалі рэкамендацыі па іх ліквідацыі. А тых, у каго адсутнічалі АПА, настойліва прасілі іх усталяваць.

Павел Хизовец,

інспектар групы прапаганды

і ўзаемадзеяння з грамадскасцю РАНС.