Сотрудники районного отдела Департамента охраны МВД Республики Беларусь посетили воспитанников Сенненской школы-интерната

Колькі важыць бронекамізэлька, як разбіраецца аўтамат і чаму спецыяльна абучаны сабака слухаецца толькі свайго гаспадара. Пра гэта і многае іншае выхаванцам Сенненскай школы-інтэрната расказалі супрацоўнікі раённага аддзела Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь.

 На днях прадстаўнікі праваахоўных органаў наведаліся да дзяцей у госці. Правялі для іх прафілактычнае мерапрыемства, у час якога расказалі пра асаблівасці сваёй работы, прадэманстравалі спецсродкі, якія знаходзяцца на ўзбраенні ў аддзеле Дэпартамента аховы.

Усе жадаючыя мелі магчымасць на сабе прымерыць каску, бронекамізэльку, патрымаць у руках гумавую дубінку, так званыя, «браслеты», а таксама пісталет Макарава і аўтамат Калашнікава.

Асабліва спадабаўся дзецям службовы аўтамабіль, за рулём якога дазволілі не толькі пасядзець, але і сфатаграфавацца на памяць.

 Падлеткі даведаліся, што вартавым парадку ў іх няпростай рабоце дапамагаюць службовыя сабакі, востры нюх якіх не раз садзейнічаў у раскрыцці самых розных злачынстваў.

 

Старшына міліцыі Дзяніс Дзергачоў са сваёй чацвераногай напарніцай, чорна-рыжай Корай, прадэманстравалі юным гледачам, што ўмее спецыяльна абучаны сабака.

 

Каб сустрэча запомнілася, прадстаўнікі праваахоўных органаў падарылі выхаванцам спартыўны інвентар, пажадаўшы актыўна займацца спортам.

Нагадалі, каб пайсці працаваць у міліцыю, трэба мець добрую фізічную падрыхтоўку.

Ала ЯКАЎЛЕВА.

Фота аўтара.