Падарылі радасць дзецям-інвалідам

Сёння ў Сенненскім раёне 156 дзяцей-інвалідаў. Часам яны не могуць абысціся без дапамогі іншых лю­дзей. Іх падтрымліваюць родныя, блізкія. А кваліфікаваныя  спецыялісты ДУА «Сенненскі цэнтр карэкцыйна-развіваючага абучэння і рэабілітацыі» (ЦКРАР) робяць усё, каб дапамагчы  хварым. На святы тут традыцыйна збіраюцца бацькі разам са сваімі дзеткамі.

 Невялічкае мерапрыемства з песнямі і казачнымі героямі прыйшлося даспадобы гасцям. Разам з Карлсанам малышы танцавалі, спявалі песні, разгадвалі загадкі. У арганізацыі канцэрта дапамаглі выхаванцы ДШМ і дзіцячага садка №2 горада Сянно. Прыемна было пачуць ігру на скрыпцы, акардэоне, баяне.

У гэты  дзень былі падведзены вынікі конкурсу  «Мір маімі вачыма». 30 дзяцей прадставілі свае работы з саломкі, аплікацыі, вышыванкі, за што і былі ўзнагароджа­ны дыпломамі.

  Напрыканцы мерапрыемства малыя атрымалі падарункі. Аляксандр Калмыкоў, дырэктар ЧУП «АГЭКОМ», не першы год аказвае спонсарскую дапамогу, і на гэты раз ён пачаставаў дзетак прысмакамі. Супрацоўнікі  ЦКРАР, у сваю чаргу,  праспявалі песню, словы яны прыдумвалі сваім дружным калектывам.

Кацярына КАРПОВІЧ.

  

 На здымках: госці мерапрыемства; Насця Вярцінская і Аліна Гарнак (злева направа).