У Сянне абсталявалі памяшканні для часовага ўтрымання кошак і сабак

Памяшканні для часовага ўтрымання кошак і сабак абсталяваны на тэрыторыі аўтамабільнага парка УП ЖКГ.

Прызначаны яны для хатніх гадаванцаў, якія трапілі ў поле зроку работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі ў час адлову безнагляднай жывёлы.

Чацвераногія сябры чалавека, пазначаныя ашыйнікамі, могуць знаходзіцца ў абсталяваных для іх месцах да трох сутак. Каб вярнуць іх, трэба звяртацца па адрасе: вул. Назаранкі, 8. 

Таццяна БУРАКОВА. 

Здымак мае ілюстрацыйны характар.