Сенненский дом ремёсел оказался в числе лучших по итогам областного конкурса «Стежки мастерства»

    У скарбонцы перамог раённага дома рамёстваў чарговае папаўненне. Па выніках ІІІ абласнога конкурсу “Сцяжкі майстэрства”, што прайшоў нядаўна ў Віцебску, установе культуры прысуджана І месца ў намінацыі “За рэканструкцыю зімовага строю ў адпаведнасці з мясцовымі традыцыямі”.

Сёлета тэматыка конкурсу прысвячалася зімоваму касцюму. Сенненшчына на выставе была прадстаўлена пяццю камплектамі рэгіянальнай вопраткі, адноўленых рукамі народных майстроў Вольгі Квашко, Іны Стычынскай і Валянціны Грыбоўскай. Да конкурсу ва ўстанове асобна падрыхтавалі метадычны дапаможнік, у якім выкладзены даследчы матэрыял, назапашаны за шматгадовую працу па аднаўленні Сенненскага строя.

Высокая ўзнагарода стала не адзінай прыемнай навіной для сенненцаў. Дырэктар установы Вольга Квашко падзялілася радаснай весткай: падчас конкурсных мерапрыемстваў удалося адшукаць унікальны артэфакт — мужчынскую кашулю з арыгінальным арнаментам, датаваную мяжой 19-20 стагоддзяў. На сённяшні дзень гэта адзіны ў краіне добра захаваўшыйся аўтэнтычны прадмет касцюма так званага Сенненскага строю. Доўгі час кашуля захоўвалася ў фондах Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, а цяпер убачыць яе можна ў абласным краязнаўчым музеі на выставе народнага адзення Віцебшчыны. Кіраўнік дома рамёстваў не хавае надзеі прывезці калі-небудзь гэты экспанат на Сенненшчыну.

Між тым у доме рамёстваў рады і прэзентам ад землякоў у выглядзе старых фотакартак з сямейных альбомаў, на якіх адлюстраваны людзі ў народным адзенні, ці старадаўніх прадметаў вопраткі і ўжытку, што засталіся ад продкаў. “Перадача гэтых рэчаў у фонды дома рамёстваў паспрыяе не толькі іх захаванню, але і аднаўленню нашай культурнай спадчыны”, — кажа Вольга Яўгенаўна. На днях ва ўстанове дзякавалі жыхарцы райцэнтра Ніне Мяцеліца, якая перадала ў дар майстрам даматканы ручнік, што дастаўся жанчыне ў спадчыну ад маці. Майстры спадзяюцца, што гэты прыклад натхніць многіх сенненцаў на падобны ўчынак.

Вольга БАНДАРЭВІЧ.

 

 

Сенненский дом ремёсел оказался в числе лучших по итогам областного конкурса «Стежки мастерства»: 2 комментария

  • Вторник, 23 май, 2017 в 12:13
    Permalink

    Похвально! Успех следует измерять не столько положением, достигнутого человеком, коллективом, сколько теми препятствиями, какие они преодолели, добиваясь успеха.

    Рейтинг комментария:Vote +1+5Vote -1-2

    Ответ
  • Среда, 24 май, 2017 в 22:35
    Permalink

    Очень рад успеху дома ремесел! Они достойны звания ЛУЧШИЙ! Молодцы, удачи им!

    Рейтинг комментария:Vote +1+2Vote -1-1

    Ответ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *