Рашэннем аблвыканкама ў Віцебскай вобласці з 17 сакавіка па 30 красавіка ўведзены часовыя абмежаванні на рух транспартных сродкаў і самаходных машын
Для мясцовых дарог агульнага карыстання III катэгорыі нагрузка на адну вось павінна складаць не больш за 6 тон, IV-VI катэгорый — не больш за пяць. Але гэтыя абмежаванні не распаўсюджваюцца на транспарт, які перавозіць пасажыраў, лекі, дызельнае паліва, бензін, звадкаваны газ і маторнае масла, насенне, жывую жывёлу, кветкі, пошту і паштовыя грузы, грузы, якія хутка псуюцца, гуманітарную дапамогу, а таксама на перавозкі, што робяцца для папярэджвання ці ліквідацыі надзвычайных сітуацый.
З 1 чэрвеня па 31 жніўня таксама ўводзяцца абмежаванні для руху па дарогах агульнага карыстання з асфальтабетонным пакрыццём у дзённы час сутак з 11.00 да 21.00 пры дзённай тэмпературы паветра звыш 250 С. Выключэнне робіцца для перавозкі грузаў, названых вышэй, а таксама бетонных і асфальтабетонных сумесей і руху транспартных сродкаў, што выкарыстоўваюцца пры ўтрыманні аўтамабільных дарог.