“Жалезныя” хлопцы памерыліся сіламі

 img_5904

  Раённы турнір па класічным рускім жыме прайшоў у фізкультурна-спартыўным комлексе райцэнтра. Памерацца сілай сабраліся 10 аматараў сілавога шматбор’я з Сянна і Багушэўска. Арганізатарам спаборніцтваў выступіў аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

Рускі жым — дастакова малады і відовішчны від спорту. Першыя спаборніцтвы па шматпаўторным жыме штангі вагой 55 кг былі праведзены ў 2000 го­дзе ў Расіі. Зараз рускі жым канчаткова сфармаваўся ў паўнавартасную дысцыпліну. У Беларусі ён мае зацвер­джаны рэгламент і ўласную федэрацыю.

Гэты від цяжкай ат- летыкі ўключае ў сябе адно практыкаванне — жым штангі лежачы ад грудзей на гарызантальнай лаўцы. Задача спартсмена ў тым, каб падняць снарад пэўнай вагі як мага больш разоў. Нягледзячы на тое, што падыход доўжыцца 5 хвілін, як правіла, арганізм траціць энергію за мінуту. Потым адчуваюцца наймацнейшая стомленасць і мышачны боль. Таму падчас выканання падыходу атлетам даецца магчымасць двойчы ўзяць адпачынак-паўзу, але штанга пры гэтым па­вінна ляжаць на гру­дзях спартсмена. Перамагаюць тут далёка не заўсёды самыя дужыя і «накачаныя». У рускім жыме важная сукупнасць сілы і вынослівасці. Лідар вызначаецца па каэфіцыенце атлетызму, г.зн. колькасць здзейсненых жымаў памнажаецца на вагу штангі і дзеліцца на ўласную вагу спартсмена.

У час спаборніцтваў усе ўдзельнікі турніру  імкнуліся да максімальнай колькасці паўтораў. Лёгка не было нікому. Хтосьці падтрымліваў сябе голасам, кагосьці  падбадзёрвала група падтрымкі з ліку калег, сяброў.

19-гадовы Улад Калуханаў — самы малады ўдзельнік спаборніцтваў, паспрабаваць сябе ў рускім жыме вызваўся непасрэдна перад пачаткам турніру. Маладосць і адсутнасць практыкі не дазволілі  Уладу трапіць у лік прэтэндэнтаў на перамогу. Але, па яго словах, важны ўдзел, а вопыт прыйдзе з гадамі і трэніроўкамі.

img_5999    Наймацнейшым стаў Васіль Мурашка — штанга вагой 55 кг скарылася яму 78 разоў. На другім і трэцім месцах размясціліся  Мак­сім Янукоў з Багушэўска і Сяргей Гарбачоў з Сянна. Пераможцы і прызёры адкрытага раённага турніру па рускім жыме былі адзначаны дыпломамі.

Вольга БАНДАРЭВІЧ.

 

    

“Жалезныя” хлопцы памерыліся сіламі: 2 комментария

  • Вторник, 22 ноя., 2016 в 18:48
    Permalink

    Участник,занявший второе место,тоже молодой,но это ни как не повлияло на результат.Были люди далеко за 30 лет,но они не попали же в призовые места.Возраст-не решает.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ
  • Вторник, 22 ноя., 2016 в 18:52
    Permalink

    Было бы не плохо,если бы на след.соревнованиях по русскому жиму добавились номинации 75 кг, 100 кг.А так все нормально.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *