Беларускі тэатр «Лялька» выступіць з гастролямі ў Сянне
Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь пакажа прэм’ерны спектакль «Прынцэса і Свінапас» паводле аднайменнай казкі Ганса Хрысціяна Андэрсана і запрашае паглядзець яго не толькі дзяцей, але і дарослых. Найлепш, калі на прагляд прыйдзе ўся сям’я, што дазволіць абмеркаваць яго дома. Акрамя таго артысты лялечнага тэатра праводзяць з гледачамі гульні, розыгрышы прызоў. У іх якасці выступяць кнігі, цацакі. Прыходзьце, будзе цікава і весела.
Наш кар.
Спектакль адбудзецца 16 верасня ў Доме культуры г. Сянна. Пачатак у 17.30.
Інфармацыю можна атрымаць па тэл.: 4-13-58