Продаж збожжа неабходна актывізаваць

  pshenica-semena_891c9bffd573b5144c6e314ca352e0f7Дзяржзаказ па продажу збожжа гаспадаркамі раёна на 18 жніўня выкананы на 31%.

  Як падкрэсліла галоўны спецыяліст райсельгасхарча Зоя Конышава, каб  выканаць даведзеныя заданні, тэмпы рэалізацыі несумненна трэба паскорыць. Усяго неабходна даставіць на перапрацоўчыя прадпрыемствы харчовай пшаніцы 5 600 тон, жыта – 600, ячменю – 300.

   Паспяхова выканалі дзяржзаказ сельгаспрадпрыемствы “Дружбінец” і “Саўгас імя Машэрава”. Блізіцца да завяршэння рэалізацыя збажыны ў лік дзяржзаказу ў СФГ “Аграсэрвіс плюс” – 80%, ВДМС – 76%.

   Завяршылі продаж жыта харчовага на ААТ “Аршанскі КХП” СУП “Саўгас імя Машэрава”, ВДМС. Актыўна здаюць жыта і ў ААТ “Бяленева” – 96%, “Літусава” – 75%.

   Заданне па здачы пшаніцы харчовай на Віцебскі КХП выканала УП “Дружбінец”. Пшаніца была залічана трэцім класам, вытрыманы паказчыкі па натуры і клейкавіне. Актыўна рэалізуюць пшаніцу харчовую ВДМС і  СФГ “Аграсэрвіс плюс”. 

Ларыса МУКАМОЛАВА.