Прыбудзе палку медыкаў
У жніўні галіна аховы здароўя Сенненшчыны папоўніцца маладымі спецыялістамі. У раён прыбудуць два ўрачы-тэрапеўты, хірург, анастэзіёлаг-рэаніматолаг.
Усе яны мясцовыя ўраджэнцы, паступалі ў вышэйшыя навучальныя медустановы па накіраваннях, таму павіннны адпрацаваць у раёне пяць гадоў.
У шэрагі сенненскіх медыкаў сёлета ўвальюцца і выпускнікі медыцынскіх каледжаў: тры медсястры і фельчар.
Таццяна Буракова.