«Камунальнік» абыграў дубровенскі «Днепр»

soccer-ball_1У мінулую нядзелю футбольны клуб «Камунальнік» абыграў дубровенскі «Днепр» з лікам 3:1.

Матч стаў сапраўдным выпрабаваннем для футбалістаў ФК «Камунальнік». Каманда выступала без шэрагу гульцоў асноўнага складу, якія не змаглі прыехаць на гульню. Гэта, а таксама не лепшай якасці поле паспрыялі  голу ў нашы вароты. Аднак у хуткім часе сенненцы здолелі ўзяць ініцыятыву ў свае рукі і сталі іграць у сваю гульню, камбінуючы,  востра разыгрываючы стандартныя сітуацыі, што ў выніку дало плён. Пераможныя  галы забілі Сяргей Дадзеркін, Дзмітрый Адзіночанка і Юрый Осіпаў.