ПАНЯДЗЕЛАК — ЦЯЖКІ ДЗЕНЬ

OLYMPUS DIGITAL CAMERAКорманарыхтоўчы канвеер набірае абароты. Па стане на 10 чэрвеня ў грамадскіх сельгасарганізацыях Сенненшчыны было скошана 15,2% сенажацяў, а ў ААТ «Сенненскі райаграсэрвіс», 39,8%. Сельгасарганізацыя лідзіруе на зялёным жніве.

Тым не менш тэмпы ўборкі траў у райаграсэрвісе, мабыць, маглі быць вышэйшымі, калі б належная арганізацыя працы. У першыя дні закладкі сенажу прастойвала тэхніка, занятая на адвозцы зялёнай масы, назаўтра — кормаўборачныя комплексы. Ужо не спраўляліся адвозіць зялёнку два аўтамабілі і два трактары з ПІМамі. На бяду, здарылася яшчэ і паломка «Кіраўца», які працаваў на траншэі ў Латыгалі.
OLYMPUS DIGITAL CAMERAПабывалі ў панядзелак мы і ў ААТ «Белая Ліпа». Там у другой палове дня траву ўвогуле не касілі. Адзін з механізатараў расказаў, што трактар з касілкай выязджаў на сенажаць, але пасля паломкі неўзабаве вярнуўся ў майстэрню. У выніку ў сельгасарганізацыі самыя нізкія тэмпы ўборкі траў.
Не абыйшліся без паломкі ў саўгасе імя Машэрава. На момант нашага прыезду на сенажаць два КВК-800 непадалёк ад вёскі Застадолле падбіралі апошнія валкі правяленай травы. Ля валаўтваральніка бездапаможна хадзіў Андрэй Марціновіч.
— Каб запусціць агрэгат у работу, неабходна правесці зварачныя работы. У майстэрню я патэлефанаваў. Але машына тэхнічнай дапамогі — на выездзе. Справяцца там, прыедуць сюды, — расказаў ён.
Акрамя закладкі сенажу механізатары сельгаспрадпрыемства вялі касавіцу траў, прасавалі сена.
OLYMPUS DIGITAL CAMERAУ 18 гадзін працавала тэхніка на палетках ААТ «Студзёнка». Уладзімір Аўфяронак на полі, што раскінулася ўздоўж аўтадарогі Сянно-Багушэўск, зграбаў у валкі скошаную траву. У час гутаркі на яго мабільны тэлефон пазваніў галоўны аграном сельгасарганізацыі. Андрэй Дзядушка прыспешваў механізатара, бо да вечара патрэбна было завершыць работу яшчэ на адной сенажаці.
— Інакш заўтра звяно, занятае на закладцы сенажу, будзе вымушана стрымліваць тэмп работ, — патлумачыў ён у час сустрэчы, што адбылася ля сянажнай траншэі.
Корм закладваўся ля фермы вёскі Студзёнка. Тут гаспадаром сябе адчуваў Юрый Лаўрэнаў. Фуражыр якраз праводзіў замеры вільготнасці і тэмпературы зялёнай масы.
— У мяне ёсць журнал, куды я заношу даныя пасля кожнага замера. У ім жа вяду ўлік дастаўленай зялёнкі, — паведаміў ён. — Думаю, што заўтра сянажную яму закрыем.
OLYMPUS DIGITAL CAMERAДа адказнага моманту кансервацыі зялёнай масы ў ААТ «Студзёнка» рыхтаваліся загадзя. Па краях траншэі ўжо была закладзена плёнка. Заставалася толькі давесці некаторую колькасць зялёнай масы і склеіць ізаляцыйны матэрыял.
Корманарыхтоўка працягваецца. Тым не менш ужо зараз зразумела, што з траў першага ўкосу не ўдасца нарыхтаваць запланаваных цэнтнераў кармавых адзінак. А таму важна, каб яны былі паўнацэннымі, што залежыць не ад надвор’я, не ад божай канцылярыі, а ад людзей.
Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.
НА ЗДЫМКАХ: нарыхтоўка кармоў на сенажацях СУП «Саўгас імя Машэрава»; Уладзімір Аўфяронак гатовы працаваць да цямна; так выглядала сянажная траншэя ў вёсцы Латыгаль; замеры тэмпературы і вільгаці зялёнай масы праводзіць Юрый Лаўрэнаў, фуражыр ААТ «Студзёнка».

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *