В ОАО «Пурплево» ввели в эксплуатацию ряд производственных объектов

OLYMPUS DIGITAL CAMERA Сёлетні сельскагаспадарчы год для ААТ «Пурплева»  ў вытворчым плане не назавеш удалым. І ўсё ж Валянціна Лыскоўская, якая выконвае абавязкі дырэктара сельгасарганізацыі, ды і астатнія члены калектыву Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці сустракаюць з добрым настроем. За некалькі апошніх месяцаў у акцыянерным таварыстве зда­дзены ў экплуатацыю шэраг вытворчых аб’ектаў.

У Алексінічах на тэрыторыі былога машынна-трактарнага двара паставілі быкоў. Жывёла заключнага перыяду ўтрымання будзе тут знаходзіцца і зімой. У падобных умовах жывёлу трымаюць, напрыклад, у перадавых гаспадарках Пастаўскага раёна.

Новыя рабочыя месцы з’явяцца і ў вёсцы леснікова.

На цэнтральнай сядзібе ААТ «Пурплева» завершана будаўніцтва новага памяшкання. Арачнік узведзены ў рамках праграмы мадэрнізацыі жывёлагадоўчай галіны. На глыбокай падсцілцы тут будуць утрымлівацца цялушкі перадзлучнога ўзросту.

— Як і ў Леснікове, уся работа (раздача кармоў, выдаленне гною) бу­дзе выконвацца з дапамогай тэхнікі, — апавядае Валянціна Лыскоўская.

Валянціна Васільеўна не хавае,  усе гэтыя вытворчыя аб’екты ў гаспадарцы з’явіліся дзякуючы падтрымцы старшыні райвыканкама Васіля Чарадніка.

— Справа за малым, — усміхаецца мая субяседніца. — Атрымаць прадукцыю, якая б дазволіла кампенсаваць затраты, панесеныя арганізацыяй.

Зрэшты, дывідэнды ААТ «Пурплева» атрымлівае нават зараз.

Аляксандр ЛАЗЮК.

На здымку: у такіх умовах у новым арачніку ўтрымліваецца маладняк буйной рагатай жывёлы.

.