Саженцы — в Россию, пиломатериалы — в Евросоюз

bogushevsk_pos_flПашыраюцца аб’­ём, наменклатура і геаграфія паставак прадукцыі за мяжу, што вырабляецца ў ДЛГУ «Багушэўскі лясгас».

Вясной павышаным попытам карысталіся са­джанцы сасны. Каля 150 тысяч іх палепшанай якасці пастаўлены ў Смаленскую і Маскоўскую вобласці.

Растуць аб’ёмы паставак піламатэрыялаў. Яны запатрабаваны пераважна ў Азербайджане, Кітаі, краінах Еўрапейскага саюза. У Еўропу пераважна паступаюць і пелеты. Экспартуецца па-ранейшаму і прадукцыя з невялікай дабаўленай вартасцю, напрыклад лес-кругляк.

З пачатку года праз УП «Беллесэкспарт», што створана пры галіновым міністэрстве, з Багушэўскага лясгаса за мяжу рэалізавана прадукцыі на 734 тысячы долараў ЗША.

Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.