Спасские гуляния пройдут в агрогородке Пламя Сенненского района

16 августа 012Адразу тры Спасы змогуць адзначыць тыя, хто завітае ў аўторак, 19 жніўня, у аграгарадок Полымя. У 17.00 тут пачнецца  мерапрыемства «Наліўныя яблычкі».

Як паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, на мерапрыемстве будуць працаваць тэматычныя пляцоўкі: «Мёд збіраць — не ў цацкі гуляць», «Наліўныя яблычкі», «Трэці Спас — досыць хлеба ў нас». Акрамя таго, госці свята змогуць паспытаць гарбату з натуральных зёлак на «Самаварнай паляне». Для дзяцей прадугледжана гульнёвая праграма.

Вольга БАНДАРЭВІЧ.