Трыумф “Глорыі”

3У ДУА «Сярэдняя школа №1 г.Сянно» прайшоў вясенні турнір інтэлектуальных гульняў «Эрудыт». Праводзіўся ён сярод навучэнцаў школ раёна, членаў ГА «БРСМ». Удзел прынялі 15 каманд раённых устаноў адукацыі. Прымеркаваны турнір быў да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Арганізатары (РК ГА «БРСМ») падрыхтавалі для гульцоў пытанні па розных тэмах, а таксама на логіку і ўважлівасць. Шэраг заданняў датычыўся гісторыі Сенненшчыны і падзей Вялікай Айчыннай вайны.

Самымі падрыхтаванымі аказаліся юныя разумнікі з каманды «Глорыя» з СШ №1 г.Сянно. Другое месца заняла каманда «Фартуна» Яноўскай ДССШ, трэцяе — «Ніка» з СШ №2 г.Сянно.

Пераможцы і прызёры ўзнагароджаны граматамі і сувенірамі.

Ірына ГАРБАЧОВА.