У Сенненскай дзіцячай бібліятэцы аформлена цікавая выстава «Дзіўныя кнігі свету». Экспазіцыя змяшчае фотакопіі незвычайных кніжных выданняў

ГССярод іх кніга-тунэль, якая ўяўляе сабой мініяцюрны макет тунэля, што злучае амерыканскія гарады Нью-Джэрсі і Нью-Ёрк. У кнізе «Вікіпедыя на паперы» на 5300 старонках змешчаны старонкі англійскай Вікіпедыі, якія найбольш наведваюцца.

На выставе дэманструецца і фотакопія найменшай кнігі ў свеце — зменшанага ў 600 разоў «Новага запавету». Ёсць тут  кніга-гадзіннік, кніга-свяцільнік і іншыя.

 Таццяна Буракова.