Па выніках работы за мінулы год Сенненская спартыўная школа прызнана лепшай у вобласці.

ball  На другім месцы — Дубровенская, на трэцім — Глыбоцкая.

У аглядзе-конкурсе сярод спецыялізаваных дзіцяча-юнацкіх школ алімпійскага рэзерву на лепшую пастаноўку вучэбна-трэніровачнай і выхаваўчай работы ў намінацыі «Лепшая спартыўная школа раённага падпарадкавання» была прадстаўлена 21 установа. Пры падвядзенні вынікаў улічваліся колькасць атрыманых выхаванцамі спартыўных школ разрадаў, дасягненні на розных спаборніцтвах, паступленне ў вучылішчы алімпі­йскага рэзерву.

Ірына Гарбачова.

 

   

Прызавыя месцы сенненцаў

Больш за 20 выпускнікоў Сенненскай СДЮШАР вучацца ў вучылішчах алімпійскага рэзерву і школах вышэйшага спартыўнага майстэрства. Яны актыўна прымаюць удзел у розных рэспуб­ліканскіх,  абласных спаборніцтвах.

На першынстве Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы сярод юнакоў і дзяўчат Дзмітрый Зязюлін стаў другім на дыстанцыі 3 тысячы метраў. На такой жа дыстанцыі трэцяе месца ў Дзіяны Філіповіч.

А вось на спартакіядзе па лёгкай атлетыцы сярод дзіцяча-юнацкіх школ Беларусі на дыстанцыі 3 тысячы метраў Ганна Васілёнак стала першай, на 400 метраў трэцяй прыйшла Дзіяна Бугаёва. На дыстанцыі 3 тысячы метраў другое месца заняла Дзіяна Філіповіч, сярод хлопцаў другі вынік паказаў Дзмітрый Зязюлін. На дыстанцыі 1 500 метраў Дзіма стаў чацвёртым.

Ірына ГАРБАЧОВА.

 

  Стартаваў чэмпіянат Сенненскага раёна па міні-футболе

         Удзел у ім прымаюць пяць каманд, якія прадстаўляюць калектывы арганізацый і прадпрыемстваў раёна, што удвая менш, чым было летась.

Першыя матчы ўжо правялі каманды вучняў СШ №2 г.Сянно і РАНС, ПМК-64 і аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

Па выніках чэмпіянату каманда-пераможца будзе ўзнагароджана кубкам, а гульцы каманд-прызёраў — медалямі і дыпломамі.             Ірына ГАРБАЧОВА.

 

Календарь игр чемпионата

 Сенненского района

                                                              по мини-футболу

18 марта. ФОК

         18.15  ГЛХУ «Богушевский лесхоз» — ОО,С и Т.

         18.55  СШ № 2 г. Сенно — УП «ПМК-64».

 20  марта. ФОК

         18.15  ОО,С и Т— СШ №2 г. Сенно.

         18.55  РОЧС —  ГЛХУ «Богушевский лесхоз».

 

            25 марта. ФОК

         18.15    РОЧС —  УП «ПМК — 64».

18.55 ГЛХУ «Богушевский лесхоз»— СШ №2 г. Сенно.