Па выніках работы за мінулы год Сенненская спартыўная школа прызнана лепшай у вобласці.
На другім месцы — Дубровенская, на трэцім — Глыбоцкая.
У аглядзе-конкурсе сярод спецыялізаваных дзіцяча-юнацкіх школ алімпійскага рэзерву на лепшую пастаноўку вучэбна-трэніровачнай і выхаваўчай работы ў намінацыі «Лепшая спартыўная школа раённага падпарадкавання» была прадстаўлена 21 установа. Пры падвядзенні вынікаў улічваліся колькасць атрыманых выхаванцамі спартыўных школ разрадаў, дасягненні на розных спаборніцтвах, паступленне ў вучылішчы алімпійскага рэзерву.
Ірына Гарбачова.
Прызавыя месцы сенненцаў
Больш за 20 выпускнікоў Сенненскай СДЮШАР вучацца ў вучылішчах алімпійскага рэзерву і школах вышэйшага спартыўнага майстэрства. Яны актыўна прымаюць удзел у розных рэспубліканскіх, абласных спаборніцтвах.
На першынстве Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы сярод юнакоў і дзяўчат Дзмітрый Зязюлін стаў другім на дыстанцыі 3 тысячы метраў. На такой жа дыстанцыі трэцяе месца ў Дзіяны Філіповіч.
А вось на спартакіядзе па лёгкай атлетыцы сярод дзіцяча-юнацкіх школ Беларусі на дыстанцыі 3 тысячы метраў Ганна Васілёнак стала першай, на 400 метраў трэцяй прыйшла Дзіяна Бугаёва. На дыстанцыі 3 тысячы метраў другое месца заняла Дзіяна Філіповіч, сярод хлопцаў другі вынік паказаў Дзмітрый Зязюлін. На дыстанцыі 1 500 метраў Дзіма стаў чацвёртым.
Ірына ГАРБАЧОВА.
Стартаваў чэмпіянат Сенненскага раёна па міні-футболе
Удзел у ім прымаюць пяць каманд, якія прадстаўляюць калектывы арганізацый і прадпрыемстваў раёна, што удвая менш, чым было летась.
Першыя матчы ўжо правялі каманды вучняў СШ №2 г.Сянно і РАНС, ПМК-64 і аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.
Па выніках чэмпіянату каманда-пераможца будзе ўзнагароджана кубкам, а гульцы каманд-прызёраў — медалямі і дыпломамі. Ірына ГАРБАЧОВА.
Календарь игр чемпионата
Сенненского района
по мини-футболу
18 марта. ФОК
18.15 ГЛХУ «Богушевский лесхоз» — ОО,С и Т.
18.55 СШ № 2 г. Сенно — УП «ПМК-64».
20 марта. ФОК
18.15 ОО,С и Т— СШ №2 г. Сенно.
18.55 РОЧС — ГЛХУ «Богушевский лесхоз».
25 марта. ФОК
18.15 РОЧС — УП «ПМК — 64».
18.55 ГЛХУ «Богушевский лесхоз»— СШ №2 г. Сенно.