Падарунак алімпійскай зоркі

 IMG_2124  Пасля трыумфальнай перамогі ў мас-старце  Герой Беларусі, зрабіла свой «Алімпійскі выбар» на карысць Сенненскай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай  школы алімпійскага рэзерву.

— Мы вельмі ўдзячны Дар’і за тое, што яна выбрала нашу ўстанову, і будзем імкнуцца рыхтаваць годную змену беларускім спартсменам, — пракаментаваў навіну пра нечаканы падарунак Анатоль Гарнак, дырэктар Сенненскай СДЮШАР.

Ён падкрэсліў, што Домрачава ніколі не была ў сенненскай спартыўнай школе.

— Летась разам з ёй у камандзе трэніравалася наша выпускніца Ірына Крыўко. Напэўна, ад яе спартсменка і даведалася пра ўстанову.

Грошы будуць накіраваны на набыццё спецыяльнага інвентару, што, безумоўна, паспрыяе развіццю талентаў падрастаючага пакалення біятлані­стаў.