На пасяджэнні раённай выбарчай камісіі зарэгістраваны кандыдаты ў дэпутаты Сенненскага раённага Савета дэпутатаў 27 склікання па 29 выбарчых акругах у колькасці 29 асоб

gerbflag1  Большасць прэтэндэнтаў на мандат дэпутата раённага Савета дэпутатаў вылучалася шляхам збору подпісаў выбаршчыкаў. Другім спосабам па частаце выкарыстання стала вылучэнне ад працоўных калектываў. Адзін з кандыдатаў у дэпутаты вылучаўся і шляхам збору подпісаў, і ад працоўнага калектыву.

Сярод зарэгістраваных кандыдатаў у дзеючым раённым Савеце дэпутатаў працуюць 12 чалавек, 7 — жанчын. Па сферах дзейнасці кандыдаты прадстаўлены наступным чынам: адукацыя, культура, ахова здароўя —  6, гандаль і бытавое абслугоўванне — 1, дзяржорганы — 9, праваахоўныя органы і ваенная служба — 3, прамысловасць , транспарт, будаўніцтва — 2, сельская гаспадарка — 3, іншыя сферы — 5.

У той жа дзень прайшла рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты ў акруговых выбарчых камісіях. Па Сенненскай выбарчай акрузе № 32 па выбарах дэпутата Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 27 склікання на адзін дэпутацкі мандат прэтэндуе дзве асобы, па Воласаўскай акрузе № 34, у якую, нагадаем, уключана частка Сенненскага і Талачынскага раёнаў, — адна.

Ул. інф.

            Кандыдаты ў дэпутаты Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў  27 склікання

 Сенненская выбарчая акруга № 32:

            Шынкарэнка Аляксандр Мікалаевіч — нара­дзіўся 26 верасня 1959 года, старшыня праўлення Віцебскага абласнога саюза спажывецкіх таварыстваў, жыве ў г. Віцебску, беспартыйны. Мае дом у г. Віцебску, зямельны ўчастак 0,136 га. Даход за 2013 год склаў 151321899 рублёў;

Ігнаценка Марыя Уладзімірана — нарадзілася 15 лістапада 1967 года, індывідуальны прадпрымальнік, жыве ў г. Віцебску, член ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі. Даход за 2013 год склаў 73500000 рублёў.

Воласаўская выбарчая акруга № 34:

            Мацкевіч Алег Сяргеевіч — нарадзіўся 18 снежня 1968 года, намеснік старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, жыве ў г. Віцебску, беспартыйны. Ва ўласнасці мае кватэру ў г. Віцебску плошчай 69,1 м кв. Даход за 2013 год склаў 239080740 рублёў

Кандыдаты ў дэпутаты Сенненскага раённага Савета дэпутатаў  27 склікання

 

Заводская

выбарчая акруга  № 1

Васілёнак

Надзея Віктараўна

  нарадзілася 11 красавіка 1966 года, намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай частцы ўстановы аховы здароўя «Сенненская цэнтральная раённая бальніца», жыве ў г. Сянно, беспартыйная.

Каваленкаўская

выбарчая акруга № 2

Гарнак

Таццяна Пятроўна

  нарадзілася 11 лістапада 1965 года, дырэктар цэнтра банкаўскіх паслуг № 218 філіяла № 200 — Віцебскае абласное ўпраўленне ААТ «Ашчадны банк » Беларусбанк» у г. Сянно, жыве ў г. Сянно, беспартыйная.

Чырвонаслабодская

 выбарчая акруга № 3

Архіпаў

Міхаіл Іванавіч

  нарадзіўся 14 лютага 1966 года, начальнік аддзела ўнутраных спраў Сенненскага раённага выканаўчага камітэта, жыве ў г. Сянно, беспартыйны.

Чырвонакастрычніцкая выбарчая акруга № 4

Мяцеліца

Сняжана Фёдараўна

  нарадзілася 1 студзеня 1968 года,

галоўны ўрач дзяржаўнай установы  «Сенненскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі», жыве ў г. Сянно, беспартыйная.

Мічурынская

выбарчая акруга № 5

Селіханаў

Уладзімір Міхайлавіч

  нарадзіўся 1 сакавіка 1981 года,  начальнік разлікова-касавага цэнтра № 15 у г. Сянно філіяла ААТ «Белаграпрамбанк» — Віцебскае абласное ўпраўленне, жыве ў г. Сянно, беспартыйны.

Назаранкаўская

выбарчая акруга № 6

Ладыжын

Аляксандр Іванавіч

  нарадзіўся 21 красавіка 1965 года, дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі  «Сярэдняя школа № 1 г. Сянно імя З.І.Азгура», жыве ў г. Сянно, беспартыйны.

Кастрычніцкая

выбарчая акруга № 7

Станкевіч

Аляксей Мікалаевіч

  нарадзіўся 15 кастрычніка 1977 года, начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Сенненскім раёне, жыве ў г. Сянно, беспартыйны.

Пралятарская

выбарчая акруга № 8

Рогаў

Андрэй Уладзіміравіч

  нарадзіўся 26 лістапада 1980 года, першы намеснік начальніка Сенненскага раённага аддзела  па надзвычайных сітуацыях установы «Віцебскае абласное ўпраўленне МНС», жыве ў г. Сянно, беспартыйны.

Савецкая

выбарчая акруга № 9

Кошалева

Алена Уладзіміраўна

  нарадзілася 11 лютага 1975 года, дырэктар прадстаўніцтва Беларускага рэспубліканскага ўнітарнага страхавога прадпрыемства «Белдзяржстрах» па Сенненскаму раёну,  жыве ў г. Сянно, беспартыйная.

Дзяржынская

выбарчая акруга № 10

Вілюга

Міхаіл Мікалаевіч

  нарадзіўся 18 лістапада 1964 года,  старшыня Сенненскага раённага Савета дэпутатаў, жыве ў г.п.Багушэўск Сенненскага раёна, беспартыйны.

 

Заслонаўская

выбарчая акруга № 11

Карасікаў

Вячаслаў Віктаравіч

  нарадзіўся 29 верасня 1969 года,  начальнік Сенненскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях установы «Віцебскае абласное ўпраўленне МНС», жыве ў вёсцы Цыпкі Сенненскага раёна, беспартыйны.

Някрасаўская

выбарчая акруга № 12

Багданаў

 Вячаслаў Віктаравіч

  нарадзіўся 7 кастрычніка 1973 года, старшыня Багушэўскага сельскага выканаўчага камітэта, жыве ў г.п. Багушэўск Сенненскага раёна, беспартыйны.

Фрунзенская

выбарчая акруга № 13

Мандрык 

Віктар Сяргеевіч

  нарадзіўся 12 красавіка 1978 года, педагог сацыяльны дзяржаўнай установы адукацыі  «Багушэўская сярэдняя школа № 2 Сенненскага раёна», жыве ў г.п. Багушэўск Сенненскага раёна, беспартыйны.

Пламенская

выбарчая акруга № 14

Галынчык

Сяргей Аляксандравіч

  нарадзіўся 7 лістапада 1981 года, старшыня Беліцкага сельскага выканаўчага камітэта, жыве ў г. Сянно, беспартыйны.

Рулёўшчынская

 выбарчая акруга № 15

Гардзецкі

Аляксандр Аляксеевіч

  нарадзіўся 15 красавіка 1966 года,  намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Сенненскага райвыканкама, жыве ў г. Сянно,  беспартыйны.

Скогаўская

 выбарчая акруга №  16

Гарбачоў

Пётр Венідзіктавіч

  нарадзіўся 17 мая 1977 года, дырэктар Багушэўскага леспрамгаса «Адкрытага акцыянернага таварыства «Віцебсклес»,  жыве ў г.п. Багушэўск Сенненскага раёна, беспартыйны.

Цыпкаўская

 выбарчая акруга № 17

Ласянкоў

Аляксандр Іванавіч

  нарадзіўся 9 кастрычніка 1969 года, дырэктар Багушэўскага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства бытавога абслугоўвання «Прэстыж», жыве ў г.п. Багушэўск Сенненскага раёна,  беспартыйны.

Багданаўская

выбарчая акруга  № 18

Кучко

Валерый Уладзіміравіч

  нарадзіўся 16 кастрычніка 1961 года,  дырэктар філіяла «Віцебская доследная меліяратыўная станцыя інстытута меліярацыі», жыве ў аграгарадку Багданава Сенненскага раёна, беспартыйны.

Ульянавіцкая

 выбарчая акруга № 19

Шэлепень

 Віктар Васільевіч

  нарадзіўся 6 сакавіка 1965 года,  трактарыст-машыніст адкрытага акцыянернага таварыства «Ульянавічы», жыве ў аграгарадку Ульянавічы Сенненскага раёна, беспартыйны.

Какоўчынская

выбарчая акруга  № 20

Каўшоў

Яўгеній Васільевіч

  нарадзіўся 30 студзеня 1961 года,  урач агульнай практыкі (загадчык) Яноўскай участковай бальніцы ўстановы аховы здароўя «Сенненская цэнтральная раённая бальніца», жыве ў аграгарадку  Янова  Сенненскага раёна, беспартыйны.

Яноўская

выбарчая акруга № 21

Грачыха

Віктар Васільевіч

  нарадзіўся 12 снежня 1959 года, галоўны інжынер структурнага падраздзялення «Багушэўскі спіртзавод» ААТ «Віцебскі лікёра-гарэлачны завод «Прыдзвінне», жыве ў аграгарадку Янова Сенненскага раёна, беспартыйны.

Канстантоўская

 выбарчая акруга  № 22

 Шаеў

 Леанід Уладзіміравіч

  нарадзіўся 3 студзеня 1957 года, старшыня Машканскага  сельскага выканаўчага  камітэта, жыве ў вёсцы Канстантова Сенненскага раёна, беспартыйны.

Машканская

выбарчая акруга № 23

Багіно

Аляксандр Аляксандравіч

  нарадзіўся 15 чэрвеня 1982 года, урач агульнай практыкі (загадчык) Машканскай бальніцы сястрынскага  догляду ўстановы аховы здароўя­ «Сенненская цэнтральная раённая бальніца», жыве ў аграгарадку Машканы  Сенненскага раёна, беспартыйны.

Нямойтаўская

 выбарчая акруга № 24

Бірулін

Андрэй Дзям’янавіч

  нарадзіўся 11 кастрычніка 1961 года, трактарыст-машыніст сель­скагаспадарчай вытворчасці першага класа прыватнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Дружбінец», жыве ў аграгарадку Нямойта Сенненскага раёна, беспартыйны.

Расненская

выбарчая акруга № 25

Бараноўскі

Анатолій Леанідавіч

  нарадзіўся 27 кастрычніка 1963 года,старшыня Нямойтаўскага сельскага выканаўчага камітэта, жыве ў г. Сянно, беспартыйны.

Сінягорская

выбарчая акруга № 26

Хірэвіч Леанід Міхайлавіч

  нарадзіўся 20 лютага 1959 года, першы намеснік старшыні Сенненскага  раённага выканаўчага камітэта, жыве ў г. Сянно, беспартыйны.

Студзёнкаўская

 выбарчая акруга № 27

Свідзінская

Валянціна Ягораўна

  нарадзілася 8 кастрычніка 1966 года, дырэктар камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Наша забота» Сенненскага раёна Віцебскай вобласці, жыве ў вёсцы  Новая Обаль Сенненскага раёна, беспартыйная.

Белаліпская

выбарчая акруга № 28

Шчарбакова

Вольга Міхайлаўна

  нарадзілася 25 жніўня 1962 года, старшыня Ходцаўскага сельскага

выканаўчага камітэта, жыве ў вёсцы Навасёлкі Сенненскага раёна, беспартыйная.

Ходцаўская

выбарчая акруга № 29

Рачкоўская

Галіна Уладзіміраўна

  нарадзілася 5 лютага 1960 года, начальнік аддзялення паштовай сувязі аграгарадка Ходцы Сенненскага раённага вузла паштовай сувязі Віцебскага філіяла Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белпошта», жыве ў вёсцы Горныя Ходцы  Сенненскага раёна, беспартыйная.