Свята роднай старонкі

IMG_0140_Багушэўск адзначыў сваё 134-годдзе.
 У той дзень у гарадскім пасёлку было надзвычайна шумна і людна. Нават па-асенняму халоднае, даждлівае надвор’е не сапсавала настрой яго жыхарам і гасцям. Усе ішлі на свята дружна і весела. «Сустракалі» людзей палаткі Сенненскага райспажыўтаварыства, прыватныя атракцыёны для маленькіх і дарослых. Неафіцыйны гімн Багушэўска ў выкананні вакальнай групы ДШМ і фальклорнага калектыву  «Макавея» распачаў святочнае мерапрыемства. Дарэчы, аўтар слоў і музыкі «Багушэўскага вальса», мастацкі кіраўнік Багушэўскага Дома культуры, Паліна Пядачкіна, стала  сцэнарыстам і рэжысёрам свята.

У сувязі з умовамі надвор’я праграму мерапрыемства давялося змяніць. IMG_0175_Напачатку экіпаж 50-й змешанай авіяцыйнай базы Ваенна-паветраных Сіл і войскаў проціпаветранай абароны Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, што базіруецца пад Мінскам у Мачулішчах, над стадыёнам багушэўскай другой школы выканаў беспарашутнае дэсантаванне выратавальнай групы. Скачкі на малой вышыні дэсантнікі рабілі са шматмэтавага транспартна-баявога верталёта МІ-8, які стаіць на ўзбраенні ў многіх краінах свету.
Сваю святочную праграму паказалі іншыя госці — артысты калектыву мастацкай самадзейнасці Бешанковіцкага Дома культуры.
У час мерапрыемства ўзгадвалі значныя факты, падзеі, што адбыліся ў Багушэўску на працягу бягучага года.
Багушэўск папоўніўся 15 маленькімі жыхарамі. Васіль і Раіса Александровы адсвяткавалі «залаты» юбілей сумеснага жыцця. IMG_0196_Яны выгадавалі і выхавалі дзесяцярых дзяцей. «Залатое» вяселле ў гэтым годзе адзначылі таксама Генадзь і Валянціна Бондаравы, Леанід і Людміла Кліманавы. Сярод «сярэбраных» юбіляраў  — Галіна і Іван Секачовы, Уладзімір і Лідзія Яўменавы, Рыгор і Алена Лысенка, Анатоль і Алена Андрэевы, Анатоль і Алена Волкавы, Аляксей і Ганна Кордавы і інш. Сёлета ў пасёлку ўжо зарэгістравалі шлюб сем маладых пар. Не забыліся на тых, хто ў гэтым годзе пайшоў на заслужаны адпачынак.
Узгадалі старажылаў: 90-гадовыя юбілеі Ганны Чачэрынай і Аляксандры Хаджаевай, васьмідзесяцігоддзе Уладзіміра Мацюшкі, а таксама людзей, што маюць 40-гадовы працоўны стаж.
За 134 гады на багушэўскай зямлі адбылося нямала гістарычных падзей. Самым значнIMG_0159_ым выпрабаваннем для багушэўцаў стала Вялікая Айчынная вайна. Таму на свяце гарпасёлка віншавалі ветэранаў вайны, ім прысвячалі вершы і песні.
Асабліва цёпла землякі сустракалі душэўныя песні Андрэя Голубева, працаўніка Багушэўскага лясгасу, Ларысы Аўчыннікавай, настаўніцы Багушэўскай СШ №1, і Таццяны Зайко, настаўніцы Яноўскай школы.
IMG_0183_Што казаць, багушэўцы па-сапраўднаму трапятліва ставяцца да сваёй роднай старонкі, шчыра любяць і паважаюць мінулае, сваіх землякоў-ветэранаў, робяць усё магчымае, каб пасёлак жыў і развіваўся.
Завяршыліся ўрачыстасці ў Багушэўску дыскатэкай і маляўнічым феерверкам.

Ірына ГАРБАЧОВА.
Фота Андрэя МУРАШЭВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *