У парку 40-годдзя Перамогі ў Сянно прайшла традыцыйная навагодняя лыжная гонка

Надвор’е ў гэты дзень не радавала. Аднак навагодняя лыжня ўсё ж такі стартавала насуперак дажджу і мокраму снегу. Хлопчыкі і дзяўчынкі розных узроставых груп прадстаўлялі не толькі наш раён. Паўдзельнічаць у навагодняй  гонцы на Сенненшчыну прыехалі лыж­нікі з Новалукомля і Віцебска. Юныя спартсмены, якім даспадобы пракаціцца з ветрыкам на лыжах, паказалі неверагодную вытрымку і імкненне да перамогі. Ня­дрэнныя вынікі прадэ­ман­стравалі прадстаўнікі нашага раёна.

 Сярод сенненцаў 2002 года нараджэння і маладзей лепшымі сталі:  у хлопчыкаў — Аляксандр Нірка  і  Павел Аўсеенка; у дзяўчынак — Юлія Кавалеўская і Марыя Бар­кавец. Сярод на­роджаных у 2000-2001 гадах толькі дзяўчынкі — Яна Тарасевіч і Вікторыя Кар­чэўская  — змаглі заваяваць першае і другое месцы адпаведна. У сенненскіх хлопцаў гэтага ўзросту месцы ў турнірнай табліцы пачынаюцца толькі з шос­тага. Яўген Мурашка,  як прадстаўнік  узроставай групы 1998-1999 гадоў нараджэння, стаў другім, уступіўшы віцяб­чаніну. Сярод дзяўчынак пра сябе заявілі Анастасія Мацкевіч  і Ганна Кухто. Прызавых месцаў у старэйшай узрос­тавай групе (1997 г.н. і старэй), дзе выступалі толькі хлопцы, дасягнулі Павел Пісецкі, Дзяніс Пагарэльскі і Пётр Труханенка.

 Арганізавалі і правялі святочную лыжную гонку аддзел фізічнай культуры, спорту і турызму рай­выканкама і Сенненская СДЮШАР.

Ірына ГАРБАЧОВА.