Наш Мікіта — лепшы!

У аглядзе-конкурсе народнай творчасці, які сярод сваіх падраздзяленняў праводзіў Дэпартамент аховы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці, прыняў удзел навучэнец гуртка «Авіасудамакетавання» Сенненскага цэнтра дзяцей і моладзі Мікіта Камандышка, паведаміла дырэктар  пазашкольнай установы Валянціна Каржыцкая.

  З Віцебска прадстаўнік нашага раёна вярнуўся з Дыпломам лаўрэата І ступені, які хлопчыку ўручыў начальнік абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы, палкоўнік міліцыі Н.Тылец.

 Ад душы парадаваліся за Нікіту кіраўнік гуртка Алена Польская і бацька пераможцы, начальнік Сенненскага ад­дзялення Дэпартамента аховы Сяргей Камандышка.

 Таццяна Буракова.

На здымку: Нікіта Камандышка з дыпломам пераможцы.