“Дружба” “Дружбінцу”

Юрый Кірэй, вадзіцель самазвальнага КамАЗа ААТ «Полацктранснафта «Дружба»,  у  Нямойту прыязджае штогод. Акцыянернае таварыства з’яўляецца заснавальнікам прыватнага сельгаспрадпрыемстваў «Дружбінец».

— Звычайна нас, аўтамабілістаў, на дапамогу вяскоўцам накіроўваюць у час нарыхтоўкі кармоў, на ўборку збожжавых культур. Сёлета два тыдні з калегай, які працуе на МАЗе-экскаватары «Антэй», займаліся падрыхтоўкай пляцоўкі, дзе манціруецца арачнік.

 Весці работы палачанам дапамагала і нафтаперапампоўваючая станцыя «Сянно». Працаваў бульдозер ДТ -75, трактарыст якога вёў планіроўку пляцоўкі,  МТЗ-1221 з прычэпам быў заняты на адвозцы расліннага грунту, дастаўцы жвіру.

 ПП «Дружбінец» будуе аб’ект на ўласныя сродкі. Таму адміністрацыя прадпрыемства не адмаўляецца ад любой дабрачыннай дапамогі. У пару масавай корманарыхтоўкі дарэчы аказаліся сродкі, якія ААТ «Полацк­транснафта  «Дружба» вы­дзяляла мэтава на набыццё дызельнага паліва.

 Арачнік выраблены на ААТ «Ціраспальскі агратэхсэрвіс» і паўстане паблізу МТФ «Цэнтральная» ўжо ў верасні. У ім на глыбокай падсцілцы будуць утрымлівацца цялушкі для ўзнаўленя асноўнага статку. Тэхналогія ўтрымання праду­гледжвае свабодны выгул і доступ жывёлы да кармоў, што гарантуе будучую высокую прадуктыўнасць кароў.

 На днях Юрый Кірэй і яго таварышы-палачане развіталіся з Сенненшчынай, каб з пачаткам масавага жніва ў ПП «Дружбінец», вярнуцца зноў. Партнёрскія ўзаемаадносіны паміж ААТ «Полацктранснафта «Дружба» і ПП «Дружбінец» запраграмаваны структурным адзінствам прадпрыемстваў, а значыць будуць працягвацца.

Аляксандр ЛАЗЮК.

 НА ЗДЫМКУ: Юрый Кірэй, вадзіцель ААТ «Полацктранснафта Дружба».

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *