Старшыня праўлення Сенненскага райспажыўтаварыства Аляксандр Пуцята: Ключ да поспеху – мадэрнізацыя и людзі

Сёння калектыў раённага спажывецкага таварыства адзначае сваё прафесійнае свята — Дзень кааперацыі.

 Гісторыя арганізацыі налічвае больш за 90 гадоў. Утварэнне першых гандлёвых кааперацый на Сенненшчыне вядзе адлік з 1923 года. У 1924-ым яны ўвайшлі ў склад Віцебскага акруговага спажыўтаварыства (з 1938 — Віцебскае аблспажыўтаварыства). А пачыналася ўсё калісьці з невялікіх гандлёвых лавак і размеркавальных складоў.

 У 21-м стагоддзі Сенненскае раённае спажывецкае таварыства — гэта ўжо вялікая шматгаліновая сістэма. З сакавіка 2012 года яе ўзначаліў новы кіраўнік. Напярэдадні свята  мы сустрэліся з Аляксандрам Пуцятам, які расказаў пра перспектывы і планы падначаленай яму арганізацыі – дарэчы, найбуйнейшай у раёне.

У прыватнасці размова закранула  сельскі гандаль, дзе нярэдка ўзнікаюць пытанні з боку спажыўцоў, у тым ліку па графіку руху аўталавак і асартыменту. Вырашаць праблему райспажыўтаварыства плануе не толькі павелічэннем колькасці аўтакрам, але і аднаўленнем зачыненых раней гандлёвых кропак у буйных вёсках. У бліжэйшы час сваю работу адновяць магазіны ў Вялікім Азярэцку,Парнях, Задарожжы.

Пэўныя змены датыкнуцца і вытворчай галіны райспажыўтаварыства, у прыватнасці хлебазавода, што напрамую паўплывае на якасць сенненскага хлеба.

А таксама, у якіх гандлёвых аб’ектах і кропак грамадскага харчавання Сянна і Багушэўска чакаецца рэканструкцыя.

 На здымку: Аляксандр Пуцята, старшыня райспажыўтаварыства, і калектыў магазіна №1 на Сенненшчыне – універсама “Родны кут” (загадчыца Ірына Васілеўская)

 P.S. Цалкам інтэрв’ю чытайце ў “ГС” №53 за 7 ліпеня 2012 года.

 Нумар адзін у раёне

  Магазін №1 універсам «Родны кут» кіраўніцтва Сенненскага рай­спажыўтаварыства называе не інакш як візітнай карткай раённай кааператыўнай сіс­тэмы. За, літаральна, пару гадоў гандлёвая кропка стала не толькі буйнейшай, але і самай мадэрнізаванай у райцэнтры. Сучаснае абсталяванне, гандлёвыя залы, багаты асартымент — усё гэта не можа не прывабліваць пакупнікоў. Аб папулярнасці магазіна ў сенненцаў лепш за ўсё сведчаць паказчыкі яго працы. Толькі за пяць месяцаў з пачатку года рознічны таваразварот склаў больш за 4 мільярды рублёў. Тэмп росту — 126,4%.

Як адзначылі ў райспажыўтаварыстве, гэта не толькі вынік праведзенай рэканструкцыі, але і заслуга калектыву ўні­версама і ў прыватнасці яго загадчыцы — Ірыны Валер’­еўны Васілеўскай. У сістэме райспажыўтаварыства жанчына працуе з 1987 года. І за гэты час стала сапраўдным прафесіяналам і патрыётам арганізацыі. У 2011 годзе яна ўзначаліла магазін №1 і за непрацяглы час здолела стварыць каманду аднадумцаў. Сёння пад яе кіраўніцтвам рупяцца больш за 20 чалавек, з’ядна­ныя адной мэтай — рабіць сваю работу якасна.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *