Дэмаграфічная праблема стала галоўнай на XXVII сесіі Сенненскага раённага Савета дэпутатаў 26 склікання

 У абмеркаванні пытанняў, вынесеных на павестку дня работы сесіі, прынялі ўдзел: Вольга Шчарбакова — старшыня Ходцаўскага сельскага Савета дэпутатаў, дэпутат раённага Савета дэпутатаў ад Белаліпскай выбарчай акругі №28; Вячаслаў Багданаў — загадчык Багушэўскай раённай бальніцы, дэпутат раённага Савета дэпутатаў ад Някрасаўскай выбарчай акругі № 12; Вячаслаў Карасікаў — начальнік Сенненскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

 У рабоце сесіі прыняў удзел і выступіў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі Леанід Хірэвіч. У прыватнасці, ён  адзначыў, што дэмаграфічная сітуацыя ў раёне  патрабуе ўмяшальніцтва з боку ўсіх зацікаўленых службаў, арганізацый і ўстаноў. Толькі за апошнія  дзесяць гадоў колькасць насельніцтва ў раёне скарацілася больш  як на 9 тысяч жыхароў і зараз складае нямногім больш 24 тысяч чалавек. Адміністрацыйным рэсурсам (ахова здароўя, міліцыя, РАНС,  таварыства выратавання на вадзе і інш.) мы захаваем пэўную колькасць жыццяў, але не спынім  міграцыю насельніцтва.