Фантан быў сімвалам Сянна

Цэнтральны парк горада здаўна быў месцам адпачынку, куды з задавальненнем прыходзілі матулі з дзецьмі, бабулі з унукамі, закаханыя, каб адпачыць у цені маладых дрэў, палюбавацца вясёлкай іскрыстага гарадскога фантана.  На жаль, ад былой прыгажосці, што маніла сюды гараджан, мала чаго засталося. Час і людзі ўнеслі свае карэктывы.

скве­ра з’явіліся ў 1949 годзе, успамінае Вячаслаў Злотка, які ў 60-х гадах працаваў загадчыкам кам­біната камунальных прадпрыемстваў. За дапамогай кі­раўніцтва раёна звярнулася да Пятра Васілеўскага, ляснічага Сенненскага лясніцтва. Яму было даручана падрыхтаваць дрэвы. Маладыя саджанцы пераважна ліставых парод — клён, ясень, таполя — высаджвалі работнікі прамкамбі­ната. Абгарадзілі сквер тоўстым, грубым шчыкетнікам.

Помнік «Смуткуючы салдат» з’явіўся не адразу. Спачатку паставілі абе­ліск — стэлу вышынёй каля шасці метраў з выбітым на ёй надпісам «Вечная память героям, павшим в боях за освобождение Родины». Стэла была пабудавана з цэглы, якую бралі на заводзе вёскі Папоўка. Стэла часта абсыпалася, таму яе прыходзілася перыядычна тынкаваць.

У 60-ыя гады ў скверы вяліся работы па добраўпарадкаванні. Патрэбнасць у іх была прадыктавана набліжэннем 20-й гадавіны вызвалення Беларусі. Да свята рыхтавалася ўся рэспубліка. Сенненшчына не стала выключэннем. Пачалі з рэстаўрацыі гарадскога сквера. Раённаму кіраўніцтву хацелася зрабіць месца адпачынку больш прывабным для людзей. На месцы абеліска ўстанавілі помнік загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны. Вобраз смуткуючага салдата падказаў часопіс «Малыя архітэктурныя формы». Некаторыя дэталі пастамента «спісалі» з пастамента К.Заслонаву, што ў Оршы. Помнік, чатыры вялікія кветніцы выраблялі на Мінскім эксперыментальным заводзе імя М.Ф.Гастэлы. Моцныя, жалезныя ланцугі, якія злучаюць маленькія слупы ля падножжа помніка, прывезлі з Мазыра. Цікавы і той факт, што гэта звычайныя якарныя ланцугі, якія выкарыстоўвалі маракі ў судаходнай справе.

Каб крыху ажывіць сквер, было вырашана пабудаваць фантан. «Фантан нібы заварожваў наведвальнікаў, якія прыходзілі пагля­дзець на пералівы струменьчыкаў, пырскі якіх іскрыліся на сонцы», — успамінае Надзея Прыстаўка, якая ў 60-х гадах часта гуляла тут з дзеткамі.

Гэта быў сапраўды вельмі прыгожы гарадскі фантан. У сярэдзіне яго стаяла каланадка, зробленая з адлі­вак каляровага шкла. З яе цэнтра ліліся дзесяць каскадных струменьчыкаў па паўтара метра. Мала хто ведае, што за матэрыялам для каланадкі ездзілі ажно ў Гродзенскую вобласць на шклозавод каляровага посуду.

Унутры фантанная ваза была ўпрыгожана фігуркамі рыбак, з рота якіх біла вада. Вясной у фантан запускалі маладняк печкуроў і карасёў. Рыбкі прыцягвалі дзяцей, якія любілі бавіць тут час, падкармліваючы водных жыхароў. Восенню, калі чысцілі фантан і ваду злівалі на зімовы перыяд, рыбу выпускалі ў возера.

У тыя гады ў скверы з’яві­ліся лаўкі. Драўляныя, са спінкамі, іх размясцілі ля фантана, па дарожцы да помніка, а таксама ад дома культуры да будынка пошты. Чугунную аснову для адлівалі па спецзаказу ў Віцебску.

Па спецыяльнаму заказу рабілася і чугунная агаро­джа для парку. У Віцебску вырабляць яе адмовіліся, спасылаючыся на адсутнасць матэрыялу. Далі толькі ўзор — заліўку — агароджы. Дапамагчы зга­дзілася адміністрацыя Аршанскай турмы №6, але толькі з прадастаўленнем свайго чыгуну. Супрацоўнікам жыллёва-камунальнай гаспадаркі давялося па раёне збіраць металалом. «У Машчонах знахо­дзіўся непрацуючы млын, — расказвае Вячаслаў Злот­ка. — Адзін махавік, што круціў камяні, які мы знялі, заважыў 1,5 тоны».

Фёдар Мальтанаў і Віктар Шафранскі — работнікі Сенненскага прарабскага ўчастка Аршанскага рамонтна-будаўнічага ўпраўлення-3 рупіліся над фундаментам пад агароджу, якая без усялякіх змяненняў стаіць і сёння.

А вось фантан праз пяць гадоў крыху перарабілі: на месцы былой каланадкі з’явіліся фігуркі двух мя­дзведзяў, якія трымалі бочачку з мёдам, з якой і лілася вада.

Быў перыяд, калі фантан не працаваў. У 90-х гадах яго ёмістасць увогуле засыпалі зямлёй, разбілі там кветнік. Тады раённы савет ветэранаў выступіў супраць такога выкарыстання. Людзі, на вачах якіх будаваўся парк, не маглі заставацца бяздзейнымі. «Калісьці Сенненскі гарадскі парк у прыклад прыводзілі іншым раёнам, — успамінае Вячаслаў Злотка, — фантан лічыўся славутасцю горада». Пасыпаліся скаргі, прашэнні да раённых улад з прось­бай аднавіць яго.

У 2007-м годзе фантанную вазу ўпрыгожвала скульптура асілка. Некалькі невысокіх струменьчыкаў білі з яе цэнтра. Але нядоўга. Нехта замахнуўся і на яе.

Шмат чаго страчана з тых дзён, калі ў парку было шматлюдна. Спілі дрэвы, памянялі лавачкі. Неяк адасоблена паставілі дзі­цячую горку. Задумку па добраўпарадкаванні да канца не рэалізавалі. Аднак людзі ўсё роўна любяць гэтае месца, прыхо­дзяць сюды. І няхай не так, як раней, але парк жыве сваім ціхім, спакойным жыццём.

Напрыканцы: Згодна з інфармацыяй, атрыманай у аддзеле будаўніцтва і архітэктуры райвыканкама, фантан будзе адноўлены. Мы ўсе добра разумеем: Сянно — наш горад, і менавіта ад нас залежыць, якім ён будзе. У раёне хапае добрых майстроў, разь­­бяроў, якія могуць побач з фантанам разбіць дзіцячую пляцоўку, цікавую зону адпачынку.

Ала ЯКАЎЛЕВА.