Прысяга Арцёма
Некалькі дзён назад на вернасць Радзіме прысягаў наш «падшэфны» салдат.
Мы пабывалі на цырымоніі прыняцця прысягі маладымі салдатамі. Паўтара года Арцём Ладзік будзе выконваць свой воінскі абавязак у 103 асобнай мабільнай брыгадзе г.Віцебска. Аднак прыняцце прысягі адбылося ў 72-м аб’яднаным вучэбным цэнтры н.п.Печы, дзе Арцёма вучаць навыкам разведкі.
Пасля ваеннай клятвы хлопца з адметнай падзеяй у жыцці павіншавалі камандзіры, таварышы па службе. Пасля чаго ён атрымаў магчымасць правесці некалькі гадзін з роднымі.
Кажуць, што ваенная форма мужчынам да твару. Яна робіць учарашніх хлопцаў больш мужнымі, сталымі. Па словах Арцёма, пакуль служба не расчаравала яго, а наадварот: пазнаёміла з новымі сябрамі, ваенным укладам жыцця, зрабіла больш упэўненым у сабе…
А наша газета і надалей будзе сачыць за армейскім жыццём-быццём земляка.
Ірына ГАРБАЧОВА.
НА ЗДЫМКУ: у дзень прыняцця прысягі.