Сенненцы заваявалі на рэспубліцы “серабро”

У  спаборніцтве «Снежны снайпер»  удзельнічалі вучні сярэдніх школ. Спартыўнае мерапрыемства праходзіла ў тры  этапы: раённы, абласны, рэспубліканскі.

 Паказаўшы лепшыя вынікі на папярэдніх этапах, з нашага раёна на рэспубліку прайшлі Артур Барадзін,  вучань СШ №2 г.Сянно, і Раман Любачка, вучань Багданаўскай школы. Дапамаглі заваяваць  дзецям «сярэбраная месцы» прэстыжнага спаборніцтва настаўнікі фізкультуры  названых школ Андрэй Сапежка  і Аляксандр Агарак.

На здымку: сярэбраныя прызёры —  Артур Барадзін, Раман Любачка і Андрэй Сапежка.

Разыграны кубак Сенненскага раённага камітэта ГА «БРСМ» па настольным тэнісе.

 У адкрытым чэмпіянаце Сенненскай спартыўнай школы алімпійскага рэзерву сярод пар першае месца занялі Яўген Кандрацьеў і Аліна Следнева. Другое месца — за Сцяпанам Кандрацьевым і Марыяй Кандрацьевай. Трэцяе месца заваявалі Аляксандр Казлоўскі і Яўген Шылько.

 У індывідуальных спаборніцтвах пераможцамі сталі Яўген Кандрацьеў, Сцяпан Кандрацьеў і Аляксандр Казлоўскі.

 За прайшоўшы перыяд 2012 года пераможцамі і прызёрамі першынстваў Віцебскай вобласці па настольным тэнісе станавіліся  Ілья Курылёнак, Ілья Барытка, Галіна Васілёнак, Аліна Сабалеўская, Дыяна Філіповіч, Дзмітрый Зязюлін, Яна Кіслякова, Яўген Кандрацьеў, Сцяпан Кандрацьеў. Дарэчы, сёлета Сцяпан Кандрацьеў выканаў нарматыў кандыдата ў майстры спорту.

 

 Штогод на Сенненшчыне праходзіць першынство Сенненскай СДЮШАР па летнім біятлоне.

 У гэтым годзе ў спаборніцтвах прынялі ўдзел 76 выхаванцаў Сенненскай СДЮШАР;  СДЮШАР «Алімпіец», СДЮШАР «Дынама» з Віцебска   ўзроставай катэгорыі 1999 года нараджэння і маладзей.  У хлопчыкаў  1-е месца заняў Яўген Мурашка (трэнер В.Лектараў), 2-е — Раман Любачка  (М.Барадзін), 3-е — Кірыл Мельнікаў  (В.Лектараў); у дзяўчынак  1-е месца заняла Яна Тарасевіч ( В.Лектараў), 2-е — Насця Бейнаровіч ( А.Окунь), 3-е — Віка Карчэўская  (В.Лектараў).

  У 2012 годзе прызёрамі чэмпіянатаў, першынстваў Рэспублікі Беларусь станавіліся 6 выхаванцаў Сенненскай СДЮШАР: Алена Луцыковіч, Вікторыя Паўлоўская, Арцём Гардзецкі, Аляксандр Кнацько, Павел Пазняк, Віктар Крыўко, першымі трэнерамі якіх былі Валерый Лектараў і Мікалай Барадзін.

 

Грэка-рымская барацьба

 Пераможцамі першынства па грэка-рымскай барацьбе Рэспублікі Беларусь  па грэка-рымскай барацьбе сёлета былі: Максім Кажарскі, Яўген Цуран, Мікалай Губарэвіч, прызёрамі — Захар Лапеха, Улад Калуханаў, Улад Грыгаран, Аляксандр Гарбачоў. Значная заслуга ў перамогах нашых хлопцаў належыць трэнерам Анатолю Кучынскаму і Анатолю Рыбчанку. На чэмпіянаце Еўропы  Максім Кажарскі стаў пятым.

 Лёгкая атлетыка

 У лёгкай атлетыцы пераможцамі і прызёрамі ў 2012 годзе станавіліся: Анастасія Падалінская, Антон Чэпікаў, Мікалай Ціманцееў. Працавалі з імі трэнеры Віктар Васілёнак, Пётр Чэпікаў, Аляксандр Гардзецкі.

 Усяго ў 2012 годзе выхаванцы Сенненскай СДЮШАР прынялі ўдзел у 8 рэспубліканскіх і 10 абласных спаборніцтвах.

 Падрыхтавала Ірына ГАРБАЧОВА.