«Прамая лінія» слухае!
Складзены графік правядзення «прамых ліній» па пытанні развіцця падсобных гаспадарак грамадзян. Так, 15 чэрвеня з 9 да 11 гадзін адбудуцца прамыя лініі са старшынямі ўсіх сельвыканкамаў раёна, а таксама са старшынёй раённага Савета дэпутатаў М.М. Вілюгам. А 16 чэрвеня ў гэты ж час па тэлефоне 4-16-61 вас выслухае першы намеснік старшыні Сенненскага райвыканкама, начальнік упраўлення райсельгасхарчу Генадзь Сабыніч.