На Сенненшчыне “рыхтуюць сані да зімы”

На чарговым пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта разглядалася толькі два пытанні. Тым не менш, да іх абмеркавання была прыцягнута вялікая колькасць людзей.  А як жа інакш,  калі на парадку дня — гатоўнасць сельгаспрадпрыемстваў раёна да зімова-стойлавага перыяду ўтрымання жывёлы, які ў нашых геаграфічных шыротах доўжыцца сем месяцаў, а эканоміка сельскай гаспадаркі ад жывёлаводчай прадукцыі атрымлівае асноўны прыбытак. З дакладам па азначаным пытанні выступіў Генадзь Сабыніч, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама. Са справаздачамі былі заслуханы кіраўнікі ААТ «Сенненскі райаграсервіс» Мікалай Курс, КУСГП «Полымя» Аляксандр Уцянёў, КУСГП імя Гараўца Аляксей Вікторчык, ААТ «Пурплева» Уладзімір Гвоздзеў.

 Гэтак  жа зацікаўлена прайшло абмеркаванне прымаемых РУП ЖКГ мер па арганізацыі эфектыўнай работы. У якасці дакладчыка выступіў Сяргей Пракаповіч, намеснік старшыні райвыканкама. Удзел у размове прынялі Мікалай Жукоўскі, дырэктар прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, спецыялісты, начальнікі вытворчых падраздзяленняў. Адной з асноўных праблем камунальнікаў з’яўляецца запазычанасць спажыўцоў паслуг. А таму са справаздачай, як яна ліквідоўваецца, былі запрошаны на трыбуну Мікалай Курс, дырэктар ААТ «Сенненскі райаграсервіс», і Андрэй Марцючэнка, дырэктар ДП «Саўгас імя Машэрава», якія цвёрда абяцалі — графік работ па змяншэнні запазычанасці будзе выконвацца.

 Работа выканкама працягвалася далей у выязным рэжыме.  Члены выканкама і кіраўнікі гаспадарак грамадскага сектара эканомікі наведалі жывёлаводчы комплекс па вырошчванни буйной рагатай жывёлы  ААТ «Сенненскі райаграсервіс”  і адну з ферм ААТ «Кругляны», дзе праведзена рэканструкцыя пад утрыманне пагалоўя цялушак. Плануецца, што гэтай зімой у ААТ «Ульянавічы» і ААТ «Сінягорскае» будзе арганізавана спецыялізаванае вырошчванне маладняка буйной рагатай жывёлы.

Л. ІЎЕЎ.