Конкурсы на ўсе густы. Сенненскія эколагі запрашаюць паўдзельнічаць нават аўтамабілістаў

Гэта наша зямля. На ёй жыць не толькі нам, а і нашым дзецям, унукам. Таму ставіцца да навакольнага асяроддзя трэба ашчадна, каб хапіла на многія пакаленні, — такі агульны лейтматыў усіх конкурсаў, што праводзяцца сёлета на раённым і абласным этапах Дзевятага Рэспубліканскага экалагічнага форуму. Прыняць удзел у ім могуць як прадпрыемствы і арганізацыі, так і прыватныя асобы.

 Конкурс па   здабыванні другасных матэрыяльных рэсурсаў з камунальных адходаў павінен зацікавіць кіраўніцтва РУП ЖКГ, як і конкурс на лепшае добраўпарадкаванне і ўтрыманне месцаў масавага адпачынку насельніцтва ў межах водаахоўнай зоны. Да апошняга, дарэчы, могуць  далучыцца арандатары вадаёмаў.  Конкурс на лепшую кампазіцыю па азеляненні і добраўпарадкаванні тэрыторый разлічаны  на большасць арганізацый і ўстаноў. Фотаконкурс «Гэта твая зямля» — для журналістаў, фотааматараў. Грамадска актыўныя асобы, неабыякавыя людзі, а не толькі супрацоўнікі сродкаў масавай інфармацыі, не пакінуць па-за увагай конкурс на лепшую публікацыю на экалагічную тэматыку. Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя знайшло чым зацікавіць аўтамабілістаў. Менавіта на іх разлічаны конкурс на лепшую аўтатранспартную арганізацыю ў рабоце па зніжэнні забруджвання атмасфернага паветра.

 Для пераможцаў раённага і абласных этапаў прадугледжаны значныя фінансавыя прэміі..

 Больш падрабязна  можна даведацца ў раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя па

тэлефонах: 4-10-67, 4-23-18.

Аляксандр Лазюк.