Трактарыст са стажам

Анатоль Плюто (на здымку) працуе трактарыстам у АТТ «Сенненскі райаграсервіс» 14 гадоў. Агульны працоўны стаж на гэтым жа прадпрыемстве складае каля 30 год. На трактары  «Беларус-1221» ён выконвае розныя работы. Цяпер, напрыклад, заняты на вапнаванні глебы.

Чалавек ён, як кажуць, бывалы, ні адна сельскагаспадарчая кампанія не абыходзіцца без яго ўдзелу. Таму на пытанне, ці гатовы да пасяўной, адказвае з усмешкай і ўпэўненасцю: «А як жа. Ці ўпершыню!».

Для Анатоля Вітольдавіча Сенненшчына стала другой радзімай. Некалі сюды з Докшыцкага раёна пераехалі яго бацькі.

Кацярына КАРПОВІЧ.

Фота аўтара.